Интересные ссылки

Спаднiца

Частка жаночага строю, якая мае сваю «гiсторыю» i «паэтыку». Яе ўзнiкненне ў свецкiм касцюме датуюць XIV ст., у беларускiм касцюме заможных класаў яна вядомая з XV ст., а ў народным строi пашырылася да волi позна. Пранiкненне С. у трады цыйны касцюм адбывалася двума шляхамi. Першы, калi ў сялянскае асяроддзе трапiлi мануфактурныя спаднiцы гараджанак, i другi у пра цэсе эвалюцыi са старадаўняга фар тухазапаскi: дастаткова было злу чыць бакавыя кромкi пярэдняга i задняга фартухоў, каб утварылася С. Як сцвярджаюць вучоныяэтногра фы, дзяўчаты да пятнаццацiгадовага ўзросту цi нават да вяселля насiлi толькi падперазаную кашулю. Адзен не, адпаведнае С., надзявалi замужнiя жанчыны. Працяглы час захоўваўся адпаведны абрад, звязаны з першым надзяваннем на дзяўчыну панёвы. Панёва папярэднiца С., той вiд ста радаўняга адзення, якое не мае нават швоў, бо кавалак тканiны проста за мацоўваўся на поясе, прыкрываючы цела галоўным чынам ззаду. Абрад выконваўся публiчна i, вiдаць, нале жаў да цыкла святкаванняў, звязаных з паўналеццем моладзi, з iх пераходам да катэгорыi дарослых супольнікаў грамады. У смаленскiх беларусаў дзяў чына скакала па лаўцы са словамi: «Хачу скачу, хачу не, // Хачу пайду, хачу не». Мацi iшла ззаду са С. цi панёвай у руках i казала: «Уступi, уступi, маё дзяцятка, // у вечны ха мут». Дзяўчына скакала з лаўкi ў гэ тую С.: «Хачу уступлю, хачу не, // Хачу пайду, хачу не». I гэта азначала, што ёй ужо пара замуж. С. побач з фартухом i хусткай прадмет з выразным полавызначаль ным значэннем, яскравы жаночы сiм вал. Першую спаднiчку шылi дзяў чынцы са старой бацькоўскай кашулi, а зношаную, яе не аддавалi рызнiкам а спальвалi ў печы. Парадзiха дары ла бабцыпавiтусе намётку або пар каль на С. Даволi нечаканае выкары станне С. у складзе вясельнай абраднасцi «у Гродзенскiм павеце пасля прыходу з клецi маладыя сядалi за стол, затым маладая танцавала са свякроўкай, скiдваючы з сябе ў час танца С., звычайна сiнюю, i затым дарыла ёй». У iншых раёнах бралi века дзяжы, клалi на яго суконную С., а бацька прыносiў цэлую булачку хле ба, солi i казаў: «Дару табе, дзіцятка, хлебамсоляй» i клаў на хлеб грошы. Найвыразней жаночая сiмволiка С. выступае ў прыёмах народнай меды цыны, калi праз яе тройчы праймалi перапалоханае дзiця. Гэты рытуал на глыбiнным роўнi сiмвалiчна iмiтуе са бой нараджэнне, а больш дакладна, перанараджэнне дзiцяцi, знiкненне яго i зяўленне ў новым, здаровым выглядзе. Той жа светапоглядны фон i ў вядомых сёння парадах выцiраць адваротным бокам С. сурочанае дзiця. Дарэчы, маладая ў час вянчання раз вязвала матузы на С., каб потым лёг ка было раджаць, што яшчэ раз падкрэслiвае жаночую сiмволiку гэта га адзення.