Интересные ссылки

Сотвар

Адно з беларускалiтоўскiх божышчаў. Паводле Т. Нарбута, кар дынал Пётр дАiллі (жыў памiж 1350 i 14191425 гг.) пiсаў у адным са сваiх лiстоў: «Сонца ў лiцвiнаў належыць да бостваў першага шэрагу пад на звай Sotuar, так бы мовiць, ажывiцель свету, або душа свету. Маюць яны знаўцаў нейкай астраномii: рахуюць поры года, месяцы, тыднi, днi; пачы наюць свой месяц ад маладзiка, ты дзень жа, як мусульмане, ад Пятнiцы, якую свайму Юпiтэру прысвячаюць; другi ж дзень пасля Пятнiцы, г. зн. нядзелю, прысвячаюць Сонцу, зусiм як даўнiя рымляне. Людзi гэтыя вельмi адданыя земляробству i звяза наму з iм гадаванню жывёлы, з таго погляду Sotuar як бог пастухоў збiрае ахвяры, i ўшанаванне яго пранiкае ў самыя ўбогiя халупы». На мяжы XIVXV стст. iнша- земцы лiцвiнамi называлi i беларус кае насельнiцтва Вялiкага Княства Лiтоўскага. Як у славянскiх, так i ў балцкiх мовах магчымасць збегу галосных (у слове Sotuar) малавера годная, таму iмя гэтага бога хутчэй гучала як Сотвар. У такiм разе прыве дзеную ў цытаваным лiсце эты малогiю «ажывiцель свету» трэба выводзiць ад славянскага кораня кшталту «тварыць», «стварыць», «са тварэнне». У другой палове XVI ст. вядомы гiсторык М. Стрыйкоўскi ў сваiм спiсе лiтоўскiх i жмудскiх багоў згад вае Сотвараса, якi «бог усялякай жывёлы, а таму перад печчу або аг нём ахвяравалi розных каплуноў». Не зусiм зразумела, якi сэнс уклад ваў Стрыйкоўскi ў паняцце «лiтоў цы». Зрэшты, калi пад iмi разумела ся балцкамоўнае насельнiцтва, то Сотварас у адрозненне ад Сотвара не называўся богам Сонца. Праўда, i ў гэтым разе этымалогiя асновы яго iмя як бога жывёлы (а значыць, яе жыцця i стварэння) дапускае пахо джанне ад славянскiх слоў «тва рыць», «стварэнне», «стварыць». Сучасная лiтоўская даследніца мi фалогii П. Дундулене лiчыць, што ў этнiчных лiтоўцаў iснавала вера ў вярхоўнага ўсемагутнага Бога, ства ральнiка i валадара Сусвету i ўсяго жывога. На яе думку, з цягам часу гэ таму вярхоўнаму Богу ў розных мяс- цінах Лiтвы сталi даваць лакальныя iмёны. У Сувалкii адным з такiх iмёнаў было Сотварас (ад слова sutverti «стварыць», «абгарадзiць», «перавязаць», «абнесцi плотам»). На нашу думку, Сотвар лiчыўся бо гам Сонца на славянскабалцкiм па межжы, паколькi кожны з персанажаў мiфалогii мог мець у кожным рэгiёне свае мясцовыя назвы.