Интересные ссылки

Анчутка

Анцётка, адна з назваў чорта. Апрача таго, словам «анчут» на Смаленшчыне называлі не толькі чорта, але і свавольнага, упартага дзіцёнка. Слова «анчутка» вядомае таксама значнай частцы рускіх гаво рак з шырокім колам пераносных (звычайна пеяратыўных, ацэнкавых) значэнняў для характарыстыкі чала века. Агульнапрынятая этымалогія яго ад літ. anиiыtл, anиiщkas, па мяншальнай формы ад бntis «качка». На рускай тэрыторыі слова азначае таксама гарэзлівых чарцянят, а ча сам вадзяніка або балотніка. Аса цыяцыя качкі (і наагул вадаплаўнай птушкі) з антаганістам Богаства ральніка добра вядома традыцый ным касмагоніям на вялікім еў разійскім абшары. Ёсць гэты матыў і ў беларускай народнай касмагоніі. Вадаплаўныя птушкі звязаны з пра каветнымі водамі і самымі першымі фазамі космагенезу, адсюль і сувязь іх з персанажамі, што ўвасаблялі са бой пракаветны стан будучага Су свету, яшчэ не вылучанага з пачат ковага хаатычнага стану.