Интересные ссылки

Сопуха

Верагодна, адзін з найста ражытных персанажаў беларускай міфалогіі, дух хатняга агменю, а па зней, з пашырэннем на тэрыторыі Бе ларусі печак, дух печкі і хатняга агню наагул. У Беларусі захавалася мноства роз нага кшталту рэфлексаў гэтага воб раза: у фальклоры, фразеалогіі, паверях, лексіцы. Найбольш пака зальны ўзор тэкст купальскай песні, прыведзены А.Кіркорам у «Жи- вописной России» са спасылкай на Бяссонава: «Сяредзь сяла Ваўчкоўска га, // То, то! // Туту стаяла лазьня ду бовая, // Ту, ту, ту! // А ходзілі дзе цюшкі богу памаліцца, // Стоўб абнімалі, печ цалавалі, // Перад Со пухай крыжом ляжалі. // Яны думалі: Прачыстая, // Анож Сопуха нячыс тая!» Тры адмены гэтага тэксту вядо мыя і ў запісах сучасных фальклары стаў, аднак С. яўна ў іх ужо не згадваецца, адмысловы абрадавы кантэкст прыглушаны і больш акцэн туецца жартаўлівы тон сітуацыі. Для разумення семантыкі вобраза С. вар та зважыць на некалькі істотных ака лічнасцяў: 1) выразная эратычная афарбоўка ўсіх згаданых тэкстаў; 2) адмысловая форма пакланення С. ляжанне «крыжом», прытым што крыж, як і свастыка, зяўляюцца найстаражытнымі сімваламі агню (варта зважыць таксама, што вядомы выявы свастыкі, утвораныя чатырма чалавечымі нагамі, што выходзяць з аднаго цэнтра); 3) матыў абазнаван ня хлапцоў: «Яны думалі, што каха начка, // Ажно печкагліняначка», «Яны думалі паненка, // Ажно цыганка чарненька» (параўн. бел. ту раўскае цыган «касцёр з трэсак сярод хаты для абагрэву»), які адсылае да вядомага сюжэта аб «бязладнай нявес- це» з яго выразнымі рытуальнымі, а менавіта ініцыяцыйнымі канатацы ямі. Сувязь С. з печчу пацвярджаец ца і шматлікімі іншымі тэкстамі, напрыклад: «Дзе, стбрыха, зімаваць будзеш? // Ці сопуху цалаваць бу дзеш?», дзе фразеалагізм «сопуху ца лаваць» азначае «сядзець на печы каля коміна». Адной з цікавых транс фармацый С. зяўляецца персанаж беларускага фальклору «баба саплі вая», вядомы як з запісаў ХIХ ст., так і з сучасных яго фіксацый. Так, герой казкі «Сын прададзёны», патрапіўшы ў лясную хатку, капнуў попел у ямцы ў пошуках агню. Адтуль выскачыла «баба саплівая», якая добрымі пара дамі дапамагла герою справіцца са змеем. Тут ініцыяцыйны кантэкст аповеду яшчэ больш выразны. Але не менш істотна і тое, што «баба саплі вая» знаходзіцца менавіта ў ямцы, бо гэта месца, дзе традыцыйна захоў ваўся сямейны «нязгасны» агонь і якое, відавочна, выконвала функцыю старажытнага агменю. Не менш вы разны ініцыяцыйны кантэкст прысут нічае і ў захаваных да нашых дзён на Тураўшчыне паверях пра «бабу сап лівую», якая ўяўлялася міфічнай істо тай у выглядзе старой жанчыны, якою палохалі дзяцей: «Унь там, под мостом, баба слепа да сопліва, то будзеш цоло ваць ее, бо ты перві раз едзеш», «Пой дзеш у лес, то цебе там поцэлуе сопліва баба», «Ек перву раз ідзеш у лес, то трэба поцаловац бабу сопліву, казалі. Подведуц до екого пня да цэлуй». Сувязь з хатнім агнём пацвярджа ецца і этымалогіяй імя С. Сярод зна чэнняў гэтага слова «цёплы дух ад печы», «аддушына ў печы», «месца над чалеснікам печы, дзе ідзе дух». Варта таксама ўзяць да ўвагі і такія словы, як сапець «палаць (пра агонь)» і «ды хаць». У іншых індаеўрапейскіх мовах таксама сведчыцца сувязь значэнняў «пыхаць полымем» і «дыхаць». Вельмі цікавую паралель да С. уяў ляе персанаж асецінскай міфалогіі Сафб. Гэта апякун надагменевага лан цуга. Да яго звярталіся ў часе вяселля з просьбай прыняць маладую ў сямю, да яго дакраналіся пры прамаўленні клятвы. Зняважаны бруднымі рукамі, ён мог пакараць дзяцей скуранымі хва робамі (параўн. бел. вогнік). Ёсць пэў ныя падставы меркаваць, што функ- цыйнае падабенства беларускага і асецінскага персанажаў падмацоўва ецца і этымалагічнымі сувязямі іх імё наў, якія далей можна суаднесці з ст.анг. sefa і ст.паўн. sefe «дух».