Интересные ссылки
курсы массажа в спб

Сонца

Адразу пасля стварэння све ту Богам С. свяціла ўвесь час і ўсім зямным істотам без вынятку. Але ў выніку нейкага пракаветнага канф лікту С. і самога Богатворцы, пра які ў беларускай міфалогіі захоўваюцца толькі вельмі глухія згадкі («Сонейка не хацела свяціць на ліхіх і пачало жаліцца Богу, што яму вельмі цяжка заўжды свяціць. Тады Бог пакараў сонейка і вялеў яму свяціць толькі ўдзень»), С. стала выключна дзён- ным свяцілам. Гэты канфлікт меў яўнае касмага нічнае значэнне, паколькі адзначаў пачатак дэструкцыі касмічнага сак ральнага ва ўсіх яго частках света- ладу, уваходжання Хаосу ў структуры Космасу. Так зяўляюцца проціпа стаўленні добрага і ліхога, святла і цемры, дня і ночы, сакральнага і пра фаннага ды інш. Але, паводле народ ных уяўленняў, недзе далёка на скраі зямлі застаецца хаваны Богам куто чак былога выраю (у пазнейшай воб разнасці «Ерусалім», дзе жыў і ца раваў сын Бога), і толькі там С. паранейшаму свеціць заўсёды, ніколі не хаваючыся «пад зямлю». Гэтыя па вері непасрэдна перагукаюцца з вельмі архаічным пластом уяўленняў багата якіх індаеўрапейскіх народаў (у прыватнасці, індаарыяў, іранцаў, грэкаў) аб далёкай паўночнай прара дзіме, дзе працягваецца даўні «зала ты век», калі царавалі справядлі васць, праўда, дабро і да т. п. Гэты вырай і цяпер паказваецца людзям у выглядзе цёмных латак на С., праз якія ён нібыта прасвечваецца, як на- памінак пра колішняе шчаслівае жыццё. Зрэшты, блізкасць С. да вы- раю адмыслова падкрэсліваецца: «Рай угары, там, кала яснага соней ка, дзесь на паўдні, куды й птушкі ляцяць у вырай» Гэтая акалічнасць абумоўлівае ўстойліва высокі семія- тычны статус С. і яго аднесенасць да скрайняга станоўчага полюса аксіяла гічнай шкалы. Адсюль і ўяўленні пра С. як крыніцу ўсякага дабра і ласкі («Сонейка ніколі не злуе, яно заўжды ласкава пазірае да хукае на ўсіх, як матка на сваіх дзетак»). Паза межамі гэтага выраю С. узы ходзіць зза краю зямлі ранкам, коціц ца па небе на захад і ўначы адпачывае ў сваіх палацах за морам, з адварот нага боку Зямлі. Паводле народных уяўленняў, С. гэта вялізнае касмічнае («Божае») вог нішча, якое «грэе неба, каб там было цёпла». Пры гэтым яно выступае най вышэйшым увасабленнем касмічнага агню наагул («Няма на свеце сільней агню за сонечны агонь а ў нашым агню, то падчас і сухое палена не га рыць»). У пазнейшай інтэрпрэтацыі С. мае круглую форму таму, што Бог па ставіў перад ім з боку зямлі вялікае круглае павелічальнае шкло. З бачнай формай С. звязана традыцыйнае па раўнанне яго з «вялікім калясом», якое коціцца па небе, як, напрыклад, у загадках: «Кацілася катушка, ні звер, ні птушка» Цэнтральны і, відаць, досыць архаічны міф з удзелам С. атрымаў умоўныя назвы «Нябесная сямя» і «Нябеснае вяселле». У ім С. і Месяц увасабляюць ідэальную шлюбную пару: нявесты і жаніха і жонкі і мужа, дзе С. увасабляе жаночы пачатак, а Месяц мужчынскі. Рэфлексы гэта га міфа добра захаваліся ў латышскіх дайнах. Някепска прадстаўлена гэтая тэма і ў беларускіх фальклорных тэк стах, часта вельмі блізкіх да адпавед ных латышскіх. Так, у калядных і валачобных песнях С. увасабляе ідэ альную гаспадыню, Месяц ідэаль нага гаспадара. Зоркі іх дзеткі. А іх «цярём» і наагул падворак увасаб ляе ідэальна ўпарадкаваны Сусвет. Але і ў гэтым ідэальным парадку ча сам здараліся парушэнні, галоўным віноўнікам якіх аказваўся Месяц дзе- ля свайго пераменлівага характару. Часам ён заляцаўся да Заранкі/Вечар ніцы (Венеры), за што быў сувора караны Перуном (Юпітэрам). Гэта т. зв. матыў «пакарання Месяца», так сама добра вядомы латышскім і літоўскім дайнам. У выніку пакаран ня ідэальны парадак узнаўляўся. Больш падрабязна пра гэта гл. у ар тыкуле Месяц. На Тураўшчыне існавала забаро на смяяцца пасля заходу С., казалі так: «Ек будзеш смеяцца после захода сон ца, то зелёна жаба зубы пашчытае», г. зн. неўзабаве памрэш. С. можа фігу раваць у страшных, смяротных прак- лёнах, накшталт: «Закацісь жаркім сонцам пад кустом!» У народным арнаменце С. як галоў нае боства ў многiх народаў стара- жытнасцi, у тым лiку i ў беларусаў, здаўна зяўляецца асноўным элемен там у арнаментыцы вырабаў побыта вага, абрадавага, мастацкага прызна чэння. На тэрыторыi Беларусi матыў С. (Салярная сімволіка) вядомы з часоў неалiту; тагачасная керамiка, вырабы з дрэва i косцi аздаблялiся кружочкамi з кропкай у цэнтры. Гэты матыў (вочкавы арнамент) асаблiвае пашырэнне набыў у аздабленнi драў ляных i касцяных грабянёў, калчаноў, тронак нажоў ды iнш. у часы ранняга Сярэднявечча; у аздабленнi берасця ных вырабаў вядомы i сёння. У разьбе па дрэве матыў С. набыў выгляд шматпраменнага кругаразеткi, якiм аздаблялi побытавыя рэчы (праснiцы, чаўнакi ды iнш.). На Пiнскiм Палессi франтоны жылля i сёння аздабляюць фiгурнай укладкай шалёўкi ў выгля дзе сонечных дыскаў, паўдыскаў, чацвярцiнак: яшчэ ў пач. ХХ ст. та кая арнаментыка звязвалася з ахоў най функцыяй сонечнага знака. Асаблiва папулярны матыў С. у тэкстыльным арнаменце. Тэхнала гiчныя асаблiвасцi ткацтва i вышыўкi выклiкалi своеасаблiвую iнтэрпрэ тацыю яго ў выглядзе ромба з пром нямi цi адросткамiкручкамi. Такi матыў аздабляў ручнiкi, паясы, навалачкi, абрусы, кампаненты адзен ня i iншыя вырабы ўтылiтарнадэка ратыўнага i абрадавага прызначэння. Сiмвалiчнае значэнне рамбiчнаму ар наменту як сiмвалу С. на Беларусi надавалася яшчэ ў пач. ХХ ст.; сёння ён зяўляецца проста адным з най- больш пашыраных i традыцыйных элементаў дэкору вырабаў утылi тарнамастацкага прызначэння.