Интересные ссылки

Сон

Персанiфiкаваўся ў вобразе га лубка, якога прысылае Бог да дзiцяткi, каб тое заснула. С.галубок калыхаў калыску, адным крылом пакрываў ма лому цемечка, другiм вочкi, тады дзiця засынала добра, як каля маткi, i пакуль яно спiць, С. сядзiць ля яго галоўкi i адганяе жахi. Таму нярэдка ў калыханках згадваюцца вобразы не толькі самога С. («Ходзіць Сон ля ва кон, а Дрымота каля плота. I пытае Сон Дрымоту: «Дзе мы будзем начаваць і дзіцятку калыхаць?»), але і галубоў («Люлiлюлiлюлi, прыляцелi гулi...»). У некаторых мясцовасцях iснавала тра дыцыя чапляць над калыскаю цi лож кам дзiцяцi саламянага галубка.