Интересные ссылки

Соль

У традыцыйным побыце ся лян займала па сваiм сакральным ста- тусе другое, пасля хлеба, месца. На крываючы стол, у першую чаргу ставiлi салёнку. Салiць, як i рэзаць хлеб, меў права толькi гаспадар. С. у рытуальных кантэкстах выкарыстоў валася з хлебам, часта яны разглядалiся як адзiнае цэлае: клiшэ «хлебсоль» наагул выкарыстоўвалася для абазна чэння ежы i пачастунку. Як сведчаць этнографы, беларусы заўсёды тры малi на стале хлеб i драбiнку С. С. выраблена чалавекам i нале жыць толькi свету чалавека. Адмет- на, што памiнальная ежа, прызнача ная продкам, часцей была нясоленай, прэснай. С. адрознiвае чалавечую, акультураную ежу ад жывёльнай, «дзiкай», i таму становiцца адным з унiверсальных абярэгаў. Вера ў апа трапейную моц С. настолькi моцная, што для нейтралiзацыi чарадзейска га позiрку дастатковым лiчылася адно вымаўленне формулы: «соль табе ў вочы» або «сольпячына, да чорт з тваімі вачыма!». С. сыпалi ў апошнiя каласы на да жынках, асвячалi ў царкве ў Чысты чацвер, каб потым выкарыстаць у ме дыцынскай магii. Гэтая чацвярговая С. адрознівалася асаблівымі засцерагаль нымі ўласцівасцямі. С. пасыпалi хлеб у шматлiкiх каляндарных i аказiяльных рытуалах. Малады, перад тым як выправіцца ў сваты, павінен быў згрызці драбок С. і выплюнуць на парог, каб у будучай сямі не паміралі дзеці. Драбок С., хлеб і часнык, загор нутыя ў анучку, падвязвалі маладой пры адездзе да шлюбу, каб засцераг чы яе ад чараў. Хлеб, абторканы ка валкамі С., адмыслова свяцілі ў дзень св. Агаты (18 лютага н. ст.) і потым выкарыстоўвалі для адводу ад хаты пажару. Гэты ж хлеб з С. чаплялі на рогі карове, каб не баялася сурокаў. Апрача таго, С. выкарыстоўвалася і ў любоўнай магіі: калі вакол упадабанай асобы абнесці патаемна шчапоць С., то неўзабаве абудзяцца гарачыя пачуцці. Таму пра вельмі закаханых казалі: «Ці не соллю іх абнеслі?» С. садзейнiчае кансервацыi пра дуктаў i дзякуючы гэтаму можа сiмвалiзаваць вечнасць i пастаянства.