Интересные ссылки

Сокал

У беларускай традыцыйнай культуры займае месца ў шэрагу такiх вылучаных жывёл, як арол, голуб, змяя, куніца ды iнш., сiмвалiзуючы мужчынскi пачатак, малайцоўства жанiха, воiна, а таксама iмклiвасць, зоркасць, бляск. «Саколiк на колiку, // Iванька на конiку» (вясельная песня), «Ляцеў сокал су гароду, // Ды як даўся ў новы сенi» (валачобная пес ня дзяўчыне). Як паляўнiчная птушка, С. дорага каштаваў i быў неадменным атрыбу там прадстаўнiкоў феадальных вяр хоў: паводле Статута 1588 г., С. кашта- ваў тры рублi грошаў (300 грошаў), тады як гусь звычайна каштавала толькi тры грошы. «Хронiка лiтоўская, жа мойцкая i руская» ў нататках пра па хаванне вялiкiх князёў адзначае, што iх спальвалi на жэглiшчах разам з iх коньмi, хартамi, сакаламi i ўлюбёнымi слугамi. Так што С. быў як бы атрыбу там высокага грамадскага статуса гас падара, яго прэстыжным прадметам. У абрадавым фальклоры, асаблiва ў валачобных песнях, С. прадстаўле ны як магiчны памочнiк малойцу воiну цi паляўнiчаму, якi наўзамен за дараванае жыццё абяцае цудоўным чынам памагаць яму пры яго жанiцьбе, ладзяць пераправы праз водныя перашкоды, калi той будзе браць далёкую нявесту «за рэкамi, за Дунаямi» (прэстыжны шлюб будзе мець). Характэрна, што ў гэтых i iншых песнях С. мае сталы эпiтэт «ясен» (ясны) i лакалiзуецца на ява ры, сакральна вылучаным дрэве: «Ой, на том дварэ ды стаiць явор, // Ой, на том явары да сядзiць сакол», або «У нашага пана ды на падворi // А стаiць явар зелянюсенькi, // А на iм сакол яснюсенькi». Такiм чынам, вiдавочная вылучанасць С. у народных уяўленнях, аднак мiфа пра яго паходжанне, яго асаблiвасцi пакуль не зафiксавана. Па добная да нашай сiтуацыя ў традыцыi суседзяў.