Интересные ссылки

Сож

Адна з буйных рэк Беларусі, прыток Дняпра. З С. звязаны цэлы шэраг легенд і паданняў. Згодна з імі, С. і Дняпро былі сынамі сівога старога бацькі Дзвіны (або Рыдана ад сярэд нявечнай назвы Дзвіны Эрыдан). Паводле адной з версіяў, РыданДзві на славіўся сваім незлічоным багац цем, але самай вялікай каштоўна сцю была схаваная за дванаццацьма дзвярыма, дванаццацьма замкамі за латая з дыяментамі карона. Калі гэ- тую карону выносілі на свет, то ноч перамянялася ў дзень, а зіма у лета. Але аднаго разу зайздроснікі валада рысуседзі па парадзе чараўнікоў і з дапамогаю сонтравы ды разрыў травы скралі чароўную рыданаву ка рону. Засмуткаваў сівы Рыдан і па слаў наўздагон Дняпра. Хутка пабег Дняпро і далёка ўжо быў забег, але пачаў выбівацца з сілаў. Пачулі гэта Рыдан з С. I тады пасылае бацька на дапамогу другога сына. Доўга чакаў Рыдан сыноў, не дачакаўшыся, з мар коты заплакаў і прамовіў: «Бадай нам, дзеткі мае, слязамі разліцца» (гл. Сля за). А быў якраз такі момант, калі ска занае спраўджваецца. I пацяклі тры вялікія ракі: Дняпро садамі ды лу гамі, С. імхамі ды балатамі, а баць ка Рыдан куды вочы глядзяць. Iншая версія зазнала ўплыву біблейскай традыцыі, а менавіта гісторыі пра тое, як Якаў падманам забраў правы першародства ў свайго брата Iсава. Тут на месцы бацькі Iса ка зноўтакі фігуруе Дзвіна, на мес цы Iсава старэйшы з братоў С., а на месцы Якава Дняпро. Бацькава блаславенне ў нашай легендзе паля гала ў тым, каб ісці сыну добрымі мес цамі лугамі ды гарадамі. Там і па- бег Дняпро. Калі ж падман адкрыўся, то бацька прапанаваў С. бегчы імхамі ды балатамі напярэймы, каб адняць яго блаславенне. Толькі хуткі Дняп ро ўжо паспеў уцекчы ў мора. Уся фа була гэтай легенды збудавана дзеля вытлумачэння характару мясцовас цяў, па якім цякуць С. і Дняпро. З С. звязана і паданне пра Сіні калодзеж. Два асілкі Сцяпан і Мар ка закахаліся ў багатырку Кацяры- ну. I дайшла справа да выпрабаван няў, хто дужэйшы. Сталі асілкі на гарадцы Прапойскім і шыбанулі ка мяні цераз С. Камень любага ёй Сця- пана ўпаў крыху бліжэй за Маркаў ка мень. У роспачы Кацярына кінулася з каменя, разлілася вадою і пайшла пад зямлёй да С. Каля самага С. яна вырынула зпад зямлі і забіла вадзя ным струмянём у рост чалавека. Вада ж была сіняясіняя. Так і ўтварыўся Сіні калодзеж, які стаў месцам пак ланення для мноства народу. Хто ж якімнебудзь чынам зганьбіць святое месца, дык неўнікова патопіцца ў С. Iснуе таксама паданне, быццам на беразе С. пад сасновым крыжам раз бітыя шведы закапалі скарб нара баванае золата і серабро.