Интересные ссылки

Сноп

У абраднасцi i паверях бела русаў надзяляўся жыватворнай, вы творчай сiлай, атаясамлiваўся з мужчынскiм пачаткам i ўвасабляў ба гацце, пераемнасць i дабрабыт. Асаблiвым сакральным статусам на- дзяляўся першы або апошнi С. У Капыльскiм рне апошнiя С. неслi ў хаты да хворых, да цяжарных жан чын, да маладух, што сёлета пайшлi замуж i абавязаны былi за кожны С. прапанаваць хлеба i чарку. У самiм рытуале звязвання перша га або апошняга С. семантычную вагу мелі выбар прыдатных каласоў, iх зразанне (жнеi абыходзiлi кругам, кожны раз патроху зразаючы), маў чанне пры гэтым або выкананне ад мысловых песняў, варожбы пра бу- дучае замужжа па парнасцi або няпарнасцi каласоў у iм, звязванне, упрыгожванне ды інш. Апошнi С. станавiўся цэнтральным атрыбутам шэрагу звычаяў: з iм у абдымку кача лiся па полi, кулялiся праз яго, неслi ў вёску i да т. п. У беларусаў апошняму С. часам на давалi антрапаморфны выгляд перавязвалi два разы, адасабляючы такiм чынам «галаву», «тулава» i «спаднiцу», працягвалi «руку», на дзявалi вянок, адсюль i адпаведныя назвы «баба», «Салоха», «дзед». Най менне С. (у дадзеным выпадку зажын кавага) гаспадаром карэлюе з ме танiмiчным атаясамленнем са С. самога чалавека, гаспадынi «нажне адну жменьку, перавяслам перавяжа i кажа: «Хай балiць снапу, а не мне»», на Каляды баба пiхне гаспадара, а ён павалiцца i скажа: «Дай жа, Божа, каб твае снапы так хутка падалi на нiве». У сваю чаргу найменне С. «дзедам» адсылае да ўяўленняў пра свет за магiльны, пра продкаў апекуноў гаспадарчых спраў (як тлумачаць самi iнфарматары: «Зажынкавы дзядок старажыць хаты, яго торкалi за абра зы, яго абiваюць i сеюць, як сеялi жыта, таксама ўкопвалi ў зямлю» (Пастаўскi рн). С. неслi менавiта на кут як самае ганаровае месца ў хаце, прызначанае, акрамя iншага, i для нябожчыкаў.