Интересные ссылки

Снег

Вiд атмасферных ападкаў, што ўспрымаецца ў народзе дваіста. З ад наго боку, як клопат Бога пра зямлю i людзей: «Снег iдзе нацца Бог сце ле пярыну на полi, штоб жыта не па- мерзла; сцеле дарожку, штоб людзям добра было вазiць сена з балота»; «Калi б Бог не даў снегу, та б на зямлi вымерзла б уся раслiна да й зямля так ба прамерзла, што не растала б праз усё лето». З другога боку, С. у сукупнасцi з ветрам (мяцелiца, куда са, завiруха) гэта ўжо дяблавы пра явы: «Мяцелiца не ад Бога, да ад чор та»; «Калi падае снег да круцiць завiруха, то гэто чэрцi з ведзьмамi спраўляюць шабас». С. праз свой белы колер асацыюецца са смерцю (параўн. выраз: снег у во чы не падае «яшчэ не нябожчык») Разам з тым С. непасрэдна звяза ны з iншасветам, з духамi продкаў. «Язычнiкi лiчылi снег татэмам, якi заключаў у сабе «душу» асобнага ча лавека цi ўсяго роду» (М. М. Макоў скi). I сёння актуальная прыкмета, што «снег у дзень вянчання абяцае маладым шчасце», а калi ў час пахавання iдзе С., то гэта памерлы «прыяіць сваёй радні». «Снег тое самае, што замёрзлы дождж», гэта патэнцыйная вада, а зна чыць, у iм плодная сiла: «Многа сне гу многа хлеба»; «У снежны мароз i снег вышэй хаты год будзе багаты». Са С. праводзiцца шэраг манiпуля цый: варажба, рытуальныя i ма гiчныя дзеяннi («Чтоб в хате не было блох, надо в Чистый четверг вымес ти пол голым. Также высыпать пол снегом или по крайней мере осыпать им четыре угла в хате»), мыццё цела, прыгатаванне лекавай вады. Асаб лiвую сакральнасць меў першы (а так сама сакавіцкі) С. Вада, прыгатаваная са С., мела сiлу «жывой вады»: яна не толькi вылечвала, але i абнаўляла. Па раўн. абрад «обновлять новоженов» валачыць iх на Масленіцу па С.