Интересные ссылки

Смецце

У традыцыйнай культуры беларусаў адзiн з устойлiвых сiмвалаў-маркёраў iншасвету, а больш канкрэтна душаў продкаў. Гэтыя надзвычай архаiчныя вераннi засна ваныя на цвёрдым перакананнi ў тым, што рэчы, якiя пэўны час знаходзiлiся ў судачыненнi, а затым былi разведзеныя, застаюцца ў тры валых сувязях памiж сабой. Так i С. «убiрае» i захоўвае часцiнку душы на сельнiкаў хаты. З iдэяй продкаў С. зблiжае i матыў старасцi, зно шанасцi. У традыцыйным побыце С. набывае знакавыя функцыi ў рыту алах вымятання хаты ў абрадах па хавальнапамiнальнага цыкла. Звы чай падмятання хаты ад парога ў кут або да стала разумеўся як форма запрашэння памерлых сваякоў, а вы мятанне з хаты як iх выправа джванне. Разам з тым увасабленне ў С. нейкай долi i жывых насельнiкаў хаты забараняе выкiдваць яго адра зу пасля пахавання, каб «не вынесцi яшчэ аднаго нябожчыка ўслед за пер шым», а таксама падмятаць хату ў дзень адезду гасцей. Звязаны з гэ тым i перанос часткi С. са старой хаты ў новую. Жывыя i вераваннi ў тое, што душа пэўны перыяд зна ходзiцца ў хаце, i таму С. пакiдалi ў куце 3 або 12 дзён. Сувязь С. з прод камi тлумачыць i яго суадносiны з хатнiм духам i iншасветам наагул. Менавiта да «таго» свету звярталiся дзяўчаты ў варожбах па спрыянне ў атрыманнi чаканай iнфармацыi: на Новы год вымяталi хату, выносiлi С. на ростанi , станавiлiся на яго i слухалi, з якога боку пачуецца брэх сабакi адтуль i чакаць сватоў.