Интересные ссылки

Смех

Абавязковы элемент многiх паганскiх абрадаў. С. прыпiсваецца магчымасць не толькi суправаджаць жыццё, але i выклiкаць яго (у казках ад С. князёўны квiтнее зямля, нара джаецца чалавек ды iнш.). Вялiкае рытуальнае значэнне прыпiсваецца С. на Масленіцу i на Вялiкдзень. Чым больш С., тым багацейшы будзе ўра джай. С. прысутнiчаў пры абрадавым забойстве i абрадавым пахаваннi (за бойства лялькi на Масленiцу). Ён павiнен быў забяспечыць вяртанне да жыцця. С. характэрны i для свята Радаўнiцы раптоўны пераход ад плачу да С. на магiлах («На Радаўніцу да абеда плачуць, а па абедзе скачуць») азначаў, што мёртвыя не памерлi