Интересные ссылки

Смерць

Бйлая ббба, мiфiчная iс тота, якая зяўляецца да людзей з мэ таю прадказання хуткага наблiжэння iх канчыны цi ў момант развiтання чалавека з жыццём. С. лiчылася мат каю грахоў, таму жыве ў пекле i ад туль пасылае яе па людскiя душы га лоўны чорт. Адначасова верылi, што С. забiрае людзей не па свайму выба ру, а тых, каго Бог ёй прызначыць. Як i ўсялякі пашыраны персанаж на- роднай мiфалогii, С. у апавяданнях набыла шматаблiчны вобраз страш най iстоты, залежна ад асаблiвасцяў лакальных уяўленняў. С. малявалася дзеваю, ростам вышэйшаю за дрэвы, з вогненным вянком на галаве i акры ваўленай хусткай у руцэ, i дзе яна ступала там пакрывалi зямлю све жыя магiлы; у якi бок памахала хуст каю там пусцелi гарады i сёлы; у якое акно прасоўвала руку там не заставалася нiводнай жывой душы. С. паўставала ў аблiччы бледнай i схуд нелай жанчыны, загорнутай у белае пакрывала (саван), падобнае да шлюбнага адзення, з густым вэлю мам. С. падавалася i як старая худая баба з вялiкiмi зубамi цi з сатлелым тварам нябожчыцы. Часта С. мела выгляд шкiлета. Абавязковым атры бутам С. была доўгая вострая каса, якая была не толькi яе эмблемай, але i зброяй. Тым, каму прыйшла пара памiраць, С. праводзiць касою па гор ле, а мяцёлкаю, каб слядоў не заста лося, замятае сляды крывi. Нябачная С. часам «душыць» чалавека, а так сама стаiць у яго над галавою, i ў рот яму з касы падае кропля смерцi, ад чаго той i памiрае. С. любiць пры ходзiць перад усходам Сонца, у гадзiны, кратныя тром: а 9ай i 12ай ранiцы, а 3яй, 6ай, 12ай увечары. З паўночы i да ўсходу сонца С. забiрае чалавечыя жыццi, не трыма ючыся тэрмiнаў. Падчас агонii блiзкiя аддаляюцца ад пасцелi хво рага, спыняюць размовы, плач, рух, каб не збiць хворага з апошняга шля ху i не падоўжыць ягоных пакутаў, цяжэйшых за ўсе перажытыя.