Интересные ссылки

Слуп пячны

Дзед, Конь, слуп на вонкавым (звернутым у хату) куце печы, сiмвалiзаваў вертыкаль (вось Сусвету) i зяўляўся адным з най больш значных рытуальных цэнтраў хаты. У лакальных назвах С. п. («дзед», «конь») прасочваецца адпавед насць ст.iнд. avayupa «конны слуп», «сусветны слуп», што гаворыць аб iндаеўрапейскiм характары тэрмiна. Высокi семiятычны статус С. п. вы яўляецца ў шматлiкiх абрадах, дзе ён выступае як сакральны цэнтр. У бела рускiм Падзвiннi ў XIX ст. яшчэ бы тавала архаiчная форма вяселля, якое пачыналася са «стаўбавога» абраду i ад яго атрымала сваю назву. Перад выправай «дружыны» да маладой спе цыяльны вясельны чын «запявала» цi «стаўбавы» прасiў дазволу ва ўсёй радзiны маладога, якi сядзеў на куце, «на стоўп сесць, раду спець». Пасля чаго сядаў на С. п., трымаючы ў ру ках два пiрагi i, пляскаючы iмi, заклiкаў Бога, святых i адмыслова Кузьму з Дзямянам «скаваць навеч на свадзебку». На думку М. Нiколь скага, адзенне «стаўбавога» (зноша ная свiтка, стаптаныя лапцi, падраная шапка) сiмвалiзавала прыйшоўшага на вяселле «богапродка». Гэты тэзiс знаходзiць пацверджанне ў пера кананнi ў тым, што хата лiчыцца па будаванай, калi пастаўлена печ i С. п., «бо пад стаўбом жыве хатнi дзядок, якi спрыяе гаспадару». «Спор», якi дае С. п., выяўляецца ў звычаi трымацца за яго «на ўдачу» перад выправай у сваты. На Палессi пчаляры, каб зберагчы i павялiчыць мёданоснасць пчолаў, варылi на Шчадрэц мядовую сыту i елi яе, залез шы на С. п. Пасля хросту дзiцяцi кума тры разы абносiла яго вакол С. п., «каб любiла хату». Дзяўчына, каб прывабiць хлопца, частавала яго пад мазкай, папярэдне абнесенай тры разы выкол С. п. Як рытуальны цэнтр С. п. высту пае i ў каляндарнай абраднасцi, асаблiва Калядах: «Прыехала Каля- да ўвечары, // Ды прынесла дудак рэ- шата, // Паставiла дудкi на стаўпе, // А сама села на куце». Прычым апа зiцыя кут (покуць) С. п. (як i ў «слу павым» вяселлi) выяўляе дзве асноў ныя сакральныя зоны iнтэрера хаты. Паказальна, што на Барысаўшчы не дружка жанiха па прыездзе да ня весты ўваходзiў у хату ў вывернутым кажусе i клаў адзiн пiрог на слуп ля печы, а другi на «покуцi». У казач ным фальклоры С. п. выступае як абярэг ад нячыстай сiлы. Так, на прыклад, «нячысцiкi» не могуць адо лець салдата, якi ўзлез на С. п. Даволi слушным зяўляецца мерка ванне М. Нiкольскага, што С. п. у старажытнасцi зяўляўся «адначасова i ахвярнiкам, i тым святым месцам, на якое станавiўся жрэц цi iншы выка наўца рэлiгiйных абрадаў», прысвеча- ных багам усёй грамады, у той час як ахвяры на покуцi прысвячалiся багам (духам) хатнiм.