Интересные ссылки

Слёзы

У беларускiм фальклоры звязаныя ў асноўным з праявамi гора, смутку, прычым памер пачуцця адпа вядае iх якасцям пры вызначаным выпадку С. дробныя цi льюцца няспынна. У традыцыйнай культуры слёзная iнтэнцыя мае таксама рыту альны характар, якi абумоўлiвае iх iнтэнсiўнасць: гэта С. вясельнага аб раду, калi маладая развiтваецца са сваiм вольным жыццём, сяброўкамi, хатай, бацькамi, С. яе мацi; С., звяза ныя з хаўтурамi, галашэннем; С. пара дыйнаiмiтацыйныя пры жартоў ным пахаваннi старой лялькiЯрылы. У розных абрадах яны звязаныя з рознымi функцыянальнымi фор муламi: «А я ж табе слёзкамi буду сцежачкi палiваць» у галашэннi. Iнтэнсiўныя С. могуць трансфарма вацца ў раку: «Да дзе сястра з братам паплакалi, // Слязавая рэчка раз лiлася». Смакавы эпiтэт С. горкi iнтэ грацыйна ўвасабляе адмоўныя харак тарыстыкi жыцця наагул. У беларус кай мiфалогii iснуе мiф аб утварэннi з С. пчолаў. Калi Спас iшоў па моры, ён убачыў прыгожую дзяўчыну, якая сядзела пасярод мора на каменi i пла кала. Кожная яе слязiнка ператвара лася ў пчолку. Глянуўшы на дзяўчы- ну, Спас не здолеў утрымаць С. з яе ўтварылася вялiкая пчаламатка. Мiф адпавядае паганскiм i хрыс цiянскiм мiфалагемам. Так, у еўра пейскай традыцыi паганства пчала была звязаная з жаночым пачаткам пчоламi называлiся жрыцы Артэмiды, жанчыны, уведзеныя ў мiстэрыю Дэ метры, пчала наагул была прысвеча ная гэтай багiнi. Семантыка гэтых бостваў жывая прырода, плод насць, чысцiня, адпавядае сiмво лiцы пчалы. Семантычная сувязь Хрыста з каралём, валадаром пчолаў узыходзiць да часоў патрыстыкi (Ары ген). Феномен С. у такім разе тлума чыцца выхадам дзяўчыны (цнатлiвай Артэмiды) за межы татальнай прыро ды, хаатычнай неразяднанасцi, дзя вочай цнатлiвасцi, якую ўвасабляе вада, мора. Камень, на якiм сядзiць дзяўчына, атаясамлiваецца з ана лагiчным каменем з беларускага касмаганiчнага мiфа ён сiмвалiзуе пачатак космаўтваральнай разядна насцi свету, падзелу вады i твердзi, жаночага i мужчынскага.