Интересные ссылки

След

Слядок, ступня, выява ад бiтка ступнi чалавека цi лапы (капы та) жывёлiны або адбiтак рукi чала века. Вядомыя на камянях (гл. Камянiследавiкi), памiнальных кладках ды iнш. Памiнальныя кладкi з выразанымi на iх слядкамi клалiся ў балоцiстых мясцiнах. Лiчылася, што душа пасля смерцi доўга блукае па свеце, пакуль не знойдзе спакой, i кладкi са ступнёй павiнны паказваць месца, дзе душа можа перайсцi бало та цi ручай. На некаторых кладках побач са слядком пiсалi iмёны i прозвiшчы памерлых. Такiя кладкi зафiксаваныя ў сярэдзiне XIX ст. каля царквы з цудадзейным абразом Пра святой Багародзiцы паблiзу вёскi Вяляцiчы Барысаўскага рна, а так сама на Вiлейшчыне i Дзiсненшчыне. У 20ых гадах ХХ ст. памiнальныя кладкi са слядкамi былi вядомыя блізу в. Пагост, Германавiчы, Плiса на Дзiсненшчыне. Доўга захоўваўся старадаўнi звы чай, калi пакаранню падвяргалi не са мога вiнаватага, асаблiва калi гэта была знатная асоба, а толькi яго С. С. таксама граў пэўную ролю ў любоў най магii дзяўчына брала зямлю са С. каханага, клала яе ў гаршчок i са джала кветкi. Такiм чынам, лiчылі, яна зможа прываражыць абранніка. Паводле паверяў, калi чараўнiца хацела загубiць чалавека, то яна вы мала С. зпад нагi i замазвала яго ў печ. Чалавек, у якога забралi С., хут ка павiнен быў ссохнуць. У лесе трэ ба было засцерагацца, каб не ступіць у С. Дабрахочага, іначай можна было праблукаць там да самага вечара.