Интересные ссылки

Скарб

Каштоўныя рэчы, схаваныя ў тайнiку: грошы, упрыгожваннi, каштоўная зброя, посуд i інш. С. падраздзяляюцца на экана мiчныя i сакральныя, або ахвярныя. Абедзве катэгорыi С. сустракаюцца ўжо з эпохi бронзы. З пашырэннем хрысцiянства колькасць сакральных С. рэзка змяншаецца. Пра С. згад ваюць пiсьмовыя крынiцы пачатку 1 тыс. («Аповесць пра хрышчэнне Уладзiмiра», «Павучэнне Уладзiмiра Манамаха» ды iнш.). Згодна з народнымi пераканан нямi, С. могуць быць звычайныя (да ступныя кожнаму чалавеку) i закля тыя, зачараваныя (закопванне iх суправаджалася пэўнымi словамi, ве данне якiх толькi i дазваляла iншаму чалавеку завалодаць С.). Над за клятымi С., казалi, увесь час гарыць свечка, падымаецца дым цi чутны стрэлы. С. маглi закопваць у склепе, у падпеччы, у гаспадарчых пабудовах, у калодзежах, на ўзвышшах, у кур ганах, на могiлках, пад дрэвам (у тых месцах, дакуль цень сягае), у балоце (зямля, дзе быў закапаны С., магла быць ператворана менавiта ў балота, каб нiхто не змог да яго дакапацца). Чым больш капаць закляты С., тым глыбей ён будзе ўваходзiць у зямлю. На колькi год С. быў закляты, праз столькi год ён зможа выйсцi на паверхню, i калi хто не надарыцца на гэты час, С. зноў на столькi ж год сыдзе ў зямлю. Каб знаходзiць С., трэба ў Купаль скую ноч сарваць Папарацькветку i iсцi з ёю туды, куды яна будзе адхi ляцца. Менавiта ў Купальскую ноч за клятыя С. выходзяць на паверхню «купацца», прасушыцца ў выглядзе чырвоных (золата) цi сiнiх (серабро) агнёў; жару, якi знiкае пры наблiжэннi чалавека, а пры магчымым дакра наннi С. рассыпаецца. У купальскую ранiцу, лiчылася, можна ўбачыць мес- ца захавання С., дзеля чаго раiлi лег чы на траву i глядзець, дзе паблiзу выходзiць пара слупом. Лічылася так- сама, што С. можа авалодаць той, хто асмеліцца каля яго пераначаваць. З магчымасцю знаходжання С. звязвалi i iншыя ўрачыстыя днi. На свята Ушэсце (Узнясенне) вiдаць зза семантыкi самой назвы спа дзявалiся, што С. могуць падымацца з зямных нетраў наверх. Дапускалi, што тым, хто на Радаўнiцу раней за iншых зявiцца на могiлкi, удасца па чуць ад нябожчыкаў параду, дзе знаходзiць С. З заканчэннем земля робчага сезону прыпынялiся маг мымасцi пошукаў С. Пасля свята Па крова , калi зямля пакрываецца снегам, зiма закрывае лета, а Бог «пя чатае» зямлю, ужо нiхто не можа знайсцi С. да самай вясны, да свята Благавешчання, пасля якога зноў да звалялася капаць зямлю. Заклятыя С. маглi ўяўляцца ў вы глядзе дзiцяцi або старых дзеда цi бабы ў белай сярмязе, чырвонай хуст- цы (зноў жа колеры суадносiлiся з высакароднымi металамi срэбрам i золатам). С. набывалi ў народнай фантазii i зааморфнае аблiчча: авечкi, барана, казы, каня, ката, сабакi, дзiкiх звяроў. Або ўяўлялiся рознымi рэчамi: клубком, каменем з надпiсам. Калi С. бачыўся ў выглядзе агню, то пасля перакiдвання цераз яго абут ку цi свянцонага зелля ён нiбыта мог ператварыцца ў кучу манет. Вогнен ны метэор з хвастом, якi праносiцца па небе, тлумачыўся тым, што чорт пераносiць С. у iншае месца. У народзе гаварылi, што здабыць С. можна, выкарыстоўваючы дапа можныя рэчы: лучыну, запаленую з двух канцоў; падкову з вухналямi; за латыя ножкi (або рожкi, карону) змяiнага цара, спатканага ў лесе на Узвiжанне; першы цвет з арэхавага куста, якi цвiце толькi ўначы на Даб равешчанне цi ў Чысты чацвер; Раз рыўтраву, што быццам бы мае здольнасцi адчыняць любыя замкi (знайшоўшы, яе трэба захоўваць пад скурай, разрэзанай на руцэ). Пра знойдзены закляты С. нiкому нельга казаць, бо ён зноў пойдзе скрозь зямлю, а трэба залiць яго свян цонай вадой, а потым самому ёю аблiцца, i тады, нават калi хто, адбiраючы С., пачне бiцца, уладальнiк знаходкi болю не пачуе. Напаткаўшы С., перасцерагалi яго браць голымi рукамi. Калi ж пасля знаходкi С. з ча лавекам здаралася бяда, С. трэба было пакласцi на ранейшае месца. Закляццi, якiя змяшчалi ў сабе ма гiчнае слова, былi накiраваныя на тое, каб стварыць немагчымыя ўмовы для авалодвання С. iншым чалавекам. Так, закапаўшы сваё багацце, чала век нiбыта мог стрэлiць i сказаць пры гэтым: «Як гэты выстрал паляцеў да лёка, так мае грошы апусцiцеся глы бока!» Страшылi i смяротнымi за кляццямi: «Той мае грошы возьмець, хто галавой наложыць!» Таму верылі, што чалавек, які пачне адкопваць С., стане няшчасным, а калі з зачарава нага С. ён возьме хаця б капейку, то яму хвароба скруціць абедзве рукі. Калi ў архаiчных паданнях С. ахоў ваюць дрэва, вада, камень цi гара, то ў пазнейшых у гэтай ролi выступаюць роз ныя нячысцiкi або чэрцi, якiх звычай- на дванаццаць. На варце закапаных С., паводле народных вераванняў, знаходзяцца самыя разнастайныя прадстаўнiкi нiжэйшай мiфалогii: Кладнiк, Лесавік, Пушчавiк, Купаль скi дзядок, Палявiк, чорт, Хут. Шырока распаўсюджаныя падан нi пра С., закапаныя пад камянямi, часцей пад Змеевымi камянямi (Ра соншчына), i пад камянямi з высеча- най выявай падковы (Мачаны Лагойс кага рна), пад каменнымi крыжамi (Палачаны Маладзечанскага рна), пад пэўнымi дрэвамi, часцей пад дубам цi хваінай (Дзянiсы i Лявонпаль Мёр скага, Мiколкi Уздзенскага рнаў), затопленымi ў азёрах (воз. Неспiш Брас лаўскага, Стаячае Крупскага рнаў), крынiцах (Чэрвеньшчына), калодзе жах (Акцябр Лагойскага, Лынтупы Пастаўскага, Раманава (Ленiна) Слуц кага рнаў), балотах (Сычкава Баб руйскага, Пагост Бярэзiнскага рнаў) ды iнш. Так, у Раманаве запiсана па данне, што тут калiсьцi ў замку жыла княгiня. У час навалы ворагаў яна ўсё багацце кiнула ў студню, падпалiла замак i затым утапiлася сама. Звычайна С. схаваныя ў гаршчоч ку, бочцы, куфры. Часта ў якасцi С. выступае брычка або карэта золата цi залатая карэта (Мiкулкi Пастаўс кага, Бушавiчы Глыбоцкага, Дрычын Пухавiцкага рнаў). Паводле паверяў, на iснаванне С. паказваюць старая, якая сядзiць на каменi, белы баран, чорны казёл, белы, сiнi (блакiтны) конь цi якоене будзь страшыдла, якiя выскокваюць зпад каменя. На месцы С. ноччу га рыць яркасiнi агонь, у поўнач ска чуць чэрцi. Уяўленнi пра С. звязвалiся i з народ нымi тлумачэннямi сноў. Напрыклад, саснёная свечка нiбыта абяцала ў рэ альнасцi знайсцi С. Калi ж самi С. ба чылiся ў сне гэта трактавалася як перасцярога ад злодзеяў, пажару, хваробаў, ад заблукання ў лесе.