Интересные ссылки

Скамарохi

Народныя, звычайна вандроўныя акторы, рэпертуар выступ ленняў якiх у асноўным быў звязаны з фальклорам паганцаў i абрадавымi дзеяннямi. Выявы С. XIXII стст. захавалiся на фрэсках Кiеўскага Сафiйскага сабора i на бранзалетах наручах часоў ранняга Сярэднявечча, на кафлi ў Полацку, Мядзельскiм зам ку ды ў iншых мясцiнах. У «Аповесцi мiнулых часоў» гаво рыцца: « гэтымi i iншымi дзеяннямi ўводзiць у падман дябал, усякiмi хiт расцямi адварочваючы нас ад бога, дудкамi i скамарохамi, гуслямi i русалiямi» С. бачыў пры двары по лацкага князя Святаслава Яраславiча ў XI ст. Феадосiй Пячэрскi. Супраць С., якiя высмейвалi хрысцiянскiх свя тароў, скiраваныя казанi Кiрылы Ту раўскага (XII ст.). У сярэднявечнай Беларусi распаў сюджаным вiдам скамарохавых прад- стаўленняў былi выступленнi мядз веднiкаў. Яны суправаджалiся музыкай (дуда, бубен, пазней скрып ка). С. былi важнымi героямi ў час святкавання Калядаў i Купалля. Слова «скамарох» замацавалася ў тапанiмiцы i мiкратапанiмiцы. Блізу в. Лядца недалёка ад ДавыдГарад ка ёсць Скамароша Гара. Паводле па дання, тут на загад каралевы Боны жывым закапалi С. разам з мядзве дзем за тое, што конi, якiя везлi Бону, спужалiся мядзведзя, панеслi i разбiлi карэту. Гл. таксама Музыка.