Интересные ссылки

Сiта

Сетка, Сiтца, Чаша, Карэц, народныя назвы сузоря Вялікай Мядзведзіцы (Воза). Назва С. у дачыненні да Вялікай Мядзведзіцы матываванае як фор май гэтага сузоря, так, магчыма, і наяўнасцю яркіх зорак, якія ўтвара юць гэтую форму і нагадваюць дзіркі. Гэтае сузоре таксама служыла для арыентавання ў прасторы і вызна чэння часу. Назвы Чаша (у Бялыніцкім рне), Карэц матываваныя падабенствам фігуры, утворанай сямю найбольш яркімі зоркамі гэтага сузоря, да судзіны з ручкай (карэц «коўш, кубак, конаўка»). Параўн. рус. Ковш, Большой Ковш. Аднак не выключана і кантамінацыя з словам карэта: па раўн. пол. Kareta, Kareta z dyszіem. Сузоре выкарыстоўвалася сялянамі для вызначэння часу. Гл. таксама Cахачы, Сiта1.