Интересные ссылки

Сёмуха

Сёдмуха, Сёмка, Трой ца, Зелянйц, Зялёныя святкi, злу чальнае звяно памiж прыроднымi сезонамi, гаспадарчымi цыкламi, станамi i формамi грамадскiх стасун каў i дачыненняў. Вытокi С. узыхо дзяць храналагiчна да пачатковых пе- рыядаў складвання родаплемянной арганiзацыi грамадства. Узнiкненне i фармаванне С. звяза на з такой важнай i вызначальнай асаблiвасцю беларускага народнага i кожнага iншага традыцыйнага кален дара, як наяўнасць у яго будове злу чальных элементаў у выглядзе тых цi iншых святаў, iншых адметных ка ляндарных перыядаў. У беларускiм традыцыйным календары разам з С. такiмi спалучальнымi пунктамі вы ступаюць Масленка, Спасаўскiя свя ты i Пiлiпаўка. Разам з назвай С., якая ў недалёкiм мiнулым была вельмi пашыранай практычна па ўсёй тэрыторыi Беларусi, цяпер шырока бытуе най менне «Тройца». Царкоўная назва свята Пяцiдзесятнiца. Хрысцiян скай царквой Пяцiдзесятнiца вытлу мачаецца як свята сашэсця Святога Духа на апосталаў, належыць да лiку двунадзесятых святаў i адзначаецца на пяцiдзесяты дзень пасля Вялiка дня. У культавую практыку права слаўнай царквы свята Тройцы ўве дзенае ў XIV ст. С. належыць да лiку святаў, якiя не маюць выразна акрэсленай даты i адзначаюцца ў залежнасцi ад Вя лiкадня. Ёсць шэраг фактаў, якiя да зваляюць выказаць сцверджанне, што i ў часы паганства яно было таксама рухомым, залежала ад прыродных зрухаў, у першую чаргу ад часу зяў лення лiсця на дрэвах, якiя ўсведамлялiся як культавыя. На Беларусi такiмi былi дуб (сiмвал муж чынскага пачатку), клён, ясень (якiя таксама ў залежнасцi ад мясцовых культурных i прыродных умоў разгля далiся як дрэвы мужчынскага кштал ту), бяроза (сiмвал i тыповае ўвасаб ленне жаночага пачатку), лiпа, рабiна i iншыя «жаночыя» дрэвы. Апрыёры можна сцвярджаць, што ў часы паган ства свята С. не магло адзначацца раней, чым распусцяцца асноўныя культавыя дрэвы, бо «веснавыя песнi не спяваюць на «голы лес», чакаюць, калi ён пакрыецца лiсцем або калi першы раз закуе зязюля. Каляндар ны рух часу святкавання С., як мож на меркаваць, укладваўся ў двухтыд нёвы прамежак (для параўнання адзначым, што царкоўная Тройца магла святкавацца ў прамежку з 23 мая па 26 чэрвеня). Шэраг фактаў дазваляе сцвяр джаць, што ў дахрысцiянскiя часы i, магчыма, у раннiм хрысцiянстве С. i звязаны з ёю цыкл святаў працяг валiся да Пятра, прынамсi Купалле ўваходзiла ў дадзеную святочную па радыгму («на Купалу вечарам закан чваецца спяванне веснавых песняў»). Сёмушныя святы непарыўна знiта ваныя з Вялiкаднем, Юрем i ў залеж насцi ад мясцовых культурных прыя рытэтаў Мiколам (якiя выступаюць як сiмвалы i ўвасабленне мужчынска га пачатку), Купаллем, Пятром (якiя давалі магчымасць меркаваць пра плён i канкрэтныя вынiкi працоўных намаганняў). Сёмушныя святы ахоплiваюць каляндарны перыяд, якi ў народзе мае вельмi ёмiстую назву пралецце («Чэрвень пралецця скон, а лета ў гон»). Факты сведчаць, што Сёмушны цыкл зяўляецца выключна жаночым, галоўнае месца i найважнейшыя ролі ў якiх належаць дзяўчатам шлюбна га (плоднага) узросту i маладым жан чынам, якiя ўжо нарадзілі i маглi яшчэ працягваць жыццё роду. Невы падковая прымеркаванасць С. як ты пова жаночага свята да перадкупаль скага часу тлумачыцца важнасцю i складанасцю шматаспектных стасун каў земляроба з прыродай менавіта ў гэты перыяд. Кумаванне, вiццё вян коў, варажба шлюбнай накiрава насцi, звычай месцi магiлы бяро завымi венiкамi, упрыгожванне хаты, гаспадарчых пабудоў зеля- нiнай, праводзiны русалак (як пра вiла, у жыта) усё гэта мела сваёй мэтай паўплываць на плодныя сiлы зямлi. I кумленне тут выступае своеасаблiвым парогам, перайшоўшы якi дзяўчына пераходзiла ў шлюбны статус. Зафiксаваная збiральнiкамi ў XIX ст. форма кумлення дзяўчат як сведчанне сяброўства «на год» асобаў прыблiзна аднолькавага ўзросту ў да лёкай старажытнасцi, трэба мерка ваць, мела выгляд яднання (кумлен- ня) жанчыны рэпрадуктыўнага ўзросту i дзяўчыны шлюбнага стату са. Звычай жа месцi магiлы бяро- завымi венiкамi трэба разглядаць як своеасаблiвую форму просьбы аб да- памозеапякунстве, аб спрыяннi продкаў свайму роду. Дадзены звычай мае самыя шчыльныя сувязi з уяўлен- нем старажытных беларусаў, што вяс ной разам з ажываннем прыроды ажываюць i «душы мёртвых», г. зн. душы продкаў, якiя выходзяць на белы свет. I звычай абмятання магiл бярозавымi венiкамi тут выступае як своеасаблiвы, а галоўнае своечасовы кантактпаведамленне, папярэджан не, што вясна ўжо прыйшла. Бяроза вы венiк у такім разе пры ўсiх iншых значэннях меў i выконваў функцыю камунiкацыйнага канала, быў пра ваднiком «жывой» энергii, заклiканай паспрыяць, дапамагчы хутчэйшаму абуджэнню продкаў. Звычай упры гожваць жытло i гаспадарчыя пабу довы, культавыя збудаваннi зеля нiнай найперш сведчыць пра тое, што Сёмушныя святы ў дахрысцiянскiя i, верагодна, першыя хрысцiянскiя стагоддзi святкавалiся ўсiм родам племем на адкрытай прасторы у культавых гаях, у месцах, дзе раслi культавыя дрэвы. Галiнкi зелянiны казалі пра тое, што супольнiкi да лучылiся да сакральных вытокаў, што яны ўшанавалi сакральныя сiлы, аб навiлi i пацвердзiлi сваю далучанасць да iх, што аддаюць самiх сябе ва ўла ду гэтых сакральных сiл. Праводзiны русалак праз бор, дуб рову (сiмвалы i ўвасабленне мужчын скага пачатку) у жыта таксама мелi за мэту спрыяць ураджаю. Паводле народнага ўяўлення, русалкi ў Сёмуш ныя святы (паводле некаторых звес так i раней) выходзяць з вады i да восенi пасяляюцца на зямлi. I як толькi яны высахнуць, то адразу i гiнуць. Вада неабходная ўмова пра цягу iх жыцця. Iснавала павере, што яны могуць выклiкаць такi жаданы і патрэбны ў пару каласавання дождж, таму i праводзiлi iх у жыта. Перад Тройцай, або С., у многiх мясцінах Беларусi ладзiлiся Траецкiя дзяды i бабы. Пакланенне продкам не адрознiвалася ад падобнага ў iншыя адпаведныя даты па характары ўра чыстасцi, колькасцi i складу ўдзель нiкаў, колькасцi страў, але вылучала ся сваёй функцыянальнай, сутнаснай накiраванасцю. Калi аснову восень скiх, Пакроўскiх, дзядоў складае па дзяка за здабыты плён працоўных шчыраванняў, у тым лiку шлюб i спадзяваннi на яго, то Траецкiя на поўнены просьбамi, вераю, чаканнямi на належны водгукаддзяку пакла дзеных сiл у бягучым гаспадарчым годзе. Такiя ж асаблiвасцi ўласцівыя i Траецкiм бабам, якiя папярэд нiчаюць дзядам i адзначаюцца ў пятнiцу посны дзень, а таму ўсе стравы на стале былi посныя, асноў най з якiх была аўсяная мiлта. Абавязковымi i вызначальнымi асаблiвасцямi С. зяўляюцца ка рагоды, пляценне вянкоў, якiя часта выкарыстоўвалiся ў якасцi мантычна га сродку ў мэтах прадбачання бу дучынi на працягу бягучага сямейна гаспадарчага года. У некаторых мясцінах да С. дапасоўвалiся «пiва», «фэсты». У залежнасцi ад мясцовых трады цый С., або Тройца, адзначалася адзiн, тры днi, тыдзень, заканчвала ся ж Русальным, або Граным, тыднем. Гэты тыдзень, паводле мясцовых тра дыцый, пачынаўся пасля С. або праз тыдзень пасля яе. Як правiла, на пра цягу Гранога, або Русальнага, тыдня забаранялася выконваць тую ж, што i на Каляды, работу. У канкрэтных мясцовасцях гэтая забарона распаў сюджвалася цалкам на тыдзень, а ў некаторых на частку яго або пэў ныя днi.