Интересные ссылки

Апошнi

адна з ключавых міфала гем, якая ў міфалагічнай мадэлі све ту супрацьстаіць намінанту першы, прычым супрацьстаянне гэта двух планавае. З аднаго боку, дыхатамія першага і А. не зяўляецца ўсеабдым най і абавязковай у кожным міфала гічным або рытуальнаабрадавым кантэксце. Напрыклад, змест прыка зак «На першым сяджу, апошняе ў горле тырчыць», «Як пашанцуе рані цай, дык пашчасціць і вечарам» свед чыць пра лагічную ўраўнаважанасць двух полюсаў, іх непарыўную ўзаема спалучанасць і ўзаемазалежнасць. Разам з тым прыказкі тыпу «Першы блін комам» засяроджваюць увагу толькі на гэтым намінанце, але не дае падстаў лагічна «замкнуць» апазі цыю і выказаць адпаведную думку пра А. У такім разе актуалізуецца магія пачатку, а кампазіцыя раз віцця і закальцаванасці структуры застаецца адкрытай і не абавязкова меркаванай. З іншага боку, рытуальнаабра давыя кантэксты сведчаць, што семантычнае поле міфалагемы А. неаднароднае. Яно можа быць прад стаўлена сімволікай як цотнага (ра дзей), так і няцотнага (часцей) лікаў. У пераважнай бальшыні выпадкаў галоўную апазіцыю міфалагемы «першы» складае парадкавы лік «трэці» (у сэнсе А.). Асабліва выраз на гэтая дыхатамія паказана ў ка зачным эпасе і замовах (у тым ліку і ў вызначэнні асноўнага трансфера міфалагічнай традыцыі). Асноўнай дзейнай асобай (галоўным героем) шматлікіх казачных сюжэтаў высту пае А., трэці сын. Гэтаксама ў народ най медыцыне і ў знахарстве між пакаленная перадача досведу адбываецца ці першаму (старэйша му) ці А. (малодшаму) спадкаемцу сямі. Магчыма, за гэтай павышанай ступенню сакральнасці і хаваецца ўяўленне пра адкрытасць (хутчэй за вуаляванасць) і неабавязковасць двухполюснага супрацьстаяння. Менавіта трэці, апошні сын (па скрэбак) у чарадзейных казках ведае таямніцы сусвету, валодае імі і за хоўвае іх. Аналагічная ступень са кральнасці характарызавала стаў ленне беларусаў да апошняга яйка, якое знесла курыца ў летнеасенні час: яго не зядалі і не клалі пад ку рыцуквактуху.