Интересные ссылки

Серп

Як і іншыя вострыя металёвыя прадметы, служыў для папярэ джвання і пазбаўлення ад хваробаў, найперш характэрных для часу жніва; праз яго прапаўзала сурочанае дзіця; жняям забаранялася класці С. на зям лю, перадаваць з рук у рукі ды інш. С. станавіўся як бы «працягам» жняі, увасабленнем часткі яе жыццёвай сілы. Як асабістая для кожнай жняі і ўжо таму магічная прылада, С. выка рыстоўваўся ў варожбах пра замуж жа і лёс. Апатрапеічныя рысы С. вы яўляюцца ў рытуалах працэджвання праз яго малака з мэтай выяўлення ведзьмы.