Интересные ссылки

Серада

Трэці (сярэдні) дзень тыд ня, «жаночы» дзень, якому адпавядае няцотны лік 3. С. на чацвёртым тыдні Вялікага посту называецца «перапалавінне» пост «ломіцца» напалам, пачынаецца яго другая палавіна. Калі гэты дзень трапляў на «маладзіковую» фазу Ме сяца, то ён лічыўся спрыяльным для закладкі хаты або печы. У С. забаранялася пачынаць сяў бу, ісці ў сваты, збірацца ў далёкую дарогу, бяліць печ, прасці, купаць дзя цей. Парасяты, якія народзяцца ў С., прападуць. На Палессі, каб засцерагчы пасевы ад граду, ушаноўвалі Градавую С. першую пасля Тройцы ў адных месцах або чацвёртую пасля Вялікадня у іншых. Сон, які прысніўся ў С., мае пра роцкае, прадказальнае значэнне. Сла вянскія знахары раяць у гэты дзень здымаць цяжкія нагаворы, закляцці, лячыць родавую гарачку. У хрысціян С. лічыцца посным днём, гэтаксама як і пятніца. Маг чыма, гэтую акалічнасць падкрэслі ваюць некаторыя прыказкі: «Чаго ты глядзіш, як серада на пятніцу» або «Надуўся як серада на пятніцу». Пра чалавека, у якога відаць сподняе, ка жуць: «Серада зпад пятніцы тыр чыць». Паводле выслоўя, «у С. не смейся, у пятніцу не плач». У сувязі з тым што посных дзён два, у Беларусі існуе ле генда пра тое, які ж з гэтых дзён лічыцца больш важным, праўда, кан чатковы адказ на гэтае пытанне не даецца.