Интересные ссылки

Серабро

Каштоўны метал, які, ра зам з золатам, цаніўся і асэнсоўваў ся найбольш высока. У адпаведнасці з шырокай метакультурнай традыцы- яй побач з золатам выступаў у бела рускім фальклоры як сімвал багацця, дастатку (грошы, рэчы), ужываўся нават у формуле «золатасерабро». Як увасабленне надзвычайных, чара дзейных якасцяў С. выступае, на прыклад, азнакаю цудадзейнага дрэ ва: залатога з сярэбранымі лісцямі; яблынькі з сярэбранай карой і зала тымі яблыкамі, ці такой, у якой «яб лычка залатое, яблычка сярэбранае». У дадзеным выпадку семантыка дрэ ва набліжаецца да фундаментальнай міфалагемы дрэва жыцця, а дыхата мічная наяўнасць золата і С. узы ходзіць да традыцыйнай, падмацава най сярэднявечнай алхіміяй, бінар насці гэтых двух найістотнейшых крэацыйных металаўпачаткаў, сімвалізуючых Сонца і Месяц, жано чае і мужчынскае. У беларускай тра дыцыі, як і ў шматлікіх культурах, С. звязанае з добрым сакральным пачат кам. Так, у казачнага канядапамож ніка «залатая шарсцінка, сярэбраная шарсцінка». С. выступае сакральным абярэгам супраць злых сіл чароў ны казачны конік перад бітвай са змеем дае герою сярэбраную адзежу і робіцца сярэбраным сам. З гэтай жа якасцю С. звязанае павере аб тым, што сярэбранай куляй можна забіць нячысціка, вупыра. Традыцыйна С. увасабляе пазітыўную чысціню, праз рыстасць, так Машэка «вы трашчыў чорныя свае вочы ў сярэб раную даль». С. уваходзіла ў лік пажаданых скарбаў над захаваным С. чалавеку мог прывідзецца сіні агонь.