Интересные ссылки

Сем

Адзін з вельмі моцных па сваёй інфарматыўнасці лікаў у традыцый най культуры беларусаў. Асаблівасць яго ў тым, што ў адрозненне ад боль шасці лікаў першай дзесяткі ён не мае свайго апазіцыянера. Магчыма, гэ тым тлумачыцца яго амбівалент насць. Лік С. сканцэнтраваў у сабе шыфраграму акта першатварэння (касмаганічны аспект), феномены ас транамічнага кшталту, увасобіў міфа паэтычную мадэль свету, асноўныя канцэпты сацыяльнай (сямейнаро давай) арганізацыі грамадства, а так сама квінтэсенцыю ўтылітарнапраг матычнага вопыту чалавека. У беларускіх легендах і паданнях адлюстраваны асноўныя біблейскія матывы аб тым, што Бог стварыў свет за С. дзён; у міфапаэтычнай мадэлі свету С. прысутнічае ў двух планах: з аднаго боку, як сімвал сінкрэтызава нага хранатопу часу (вядомы тры яго вымярэнні: мінулае сучаснасць будучыня) і прасторы (чатыры бакі свету), а з другога верхняя сфера (космас) таксама мае сем нябёсаў (уз гадаем ацэнку эмацыйнага становіш- ча шчаслівага чалавека: «На сёмым небе ад шчасця»). Вядома, што ў ста ражытнасці людзі ведалі С. планет, можа, таму верхні пантэон славянскіх багоў ахопліваў С. постацяў; столькі ж ідалаў выяваў гэтых багоў ста яла ў Кіеве на ўзбярэжжы Дняпра. Касмалогія С. закадзіравана ў бе ларускім казачным эпасе. Напры клад, казка на сюжэт «Воўк і сямёра казлянят» адлюстравала «жыццёвы» кругабег начнога нябеснага свяціла Месяца, які за 28 дзён праходзіць ча тыры фазы. Безумоўна, на фармаван не сакральнага зместу С. маглі па- ўплываць розныя прыродныя зявы. Так, вясёлка, якая пасля дажджу ахоплівае С. нябёсаў, утрымлівае ў сабе ўсе С. колераў; практычна на працягу ўсяго года з тэрыторыі Бела русі добра бачна сузоре Вялікай Мя дзведзіцы (Воз), у якім С. зорак. Маг чыма, менавіта гэтая акалічнасць і стала прычынай значнага пашырэн ня ліку С. у нашай культуры. Сімволікай С. перапоўнена Біблія, касмалогія якой не магла не паўплы- ваць на фармаванне структуры бела рускага народнахрысціянскага (хрысціянізаванага) календара, у якім лік С. сакральны: ад Масленкі да Вялікадня і ад яго да Тройцы па С. тыдняў. З часоў пашырэння хрыс ціянства менавіта сёмы дзень тыдня набыў сакральнае адценне. Лік С. шырока прадстаўлены ў фальклоры і магічнай практыцы на родных лекараў. Напрыклад, у вя сельнай паэзіі (песнях, якія суправа джалі выпяканне каравая) ідзе шматразовы пералік інгрэдыентаў святочнага печыва: сямі крыніц ва дзіца, сямі двароў мука, сямі гаспа дынь соль, сямі курэй яйкі. Часам для лячэння вельмі цяжкіх захворванняў (асабліва псіхічнага характару) знахары выкарыстоўвалі зямлю з сямі магіл, у якіх пахаваны былі добрыя людзі. Iснаваў звычай: каб новая хата С. дзён пастаяла не дабудаванай, а затым, наадварот, шэсць дзён у ёй начавалі розныя свой скія жывёлы, і толькі на сёмы дзень туды пераходзіла сямя. Шырокі спектр міфапаэтычных, сакральнамагічных, абрадаварыту альных кантэкстаў ужывання ліку С. паўплываў на ўтылітарнапрагма тычныя аспекты дзейнасці чалавека. Адзін з прынцыпаў народнай педа гогікі дае параду кожнаму, хто бярэц ца за справу: «Сем раз адмерай, адзін раз адрэж». Сярод нормаў этыкету фігуруе правіла: «Сямёра аднаго не чакаюць».