Интересные ссылки

Свяцiлiшча

Месца маленняў i ах вярапрынашэнняў, дахрысцiянскае культавае збудаванне. Па герархii значнасцi С. былi родавыя (або для ад наго паселiшча), племянныя i для некалькiх суседнiх плямёнаў. З узнiкненнем дзяржаўнасцi i зяўлен нем гарадоў будуюцца агульнадзяр жаўныя С., дзе маглi быць прадстаў лены пантэоны розных этнасаў. Размяшчалiся найчасцей на ўзвыш шах, астравах i мысах сярод балот, на берагах азёр i рэк, пры крынiцах (асаблiва тых, якiя зяўлялiся вытокамi рэк), зрэдку насыпалiся штучна (круглыя цi авальныя пля цоўкi дыяметрам 1430 м з прыўзня тым цэнтрам або ўпадзiнай па сярэдзiне). Функцыi прасцейшых С. выконвалi таксама культавыякамянi, узгоркi, крынiцы, дрэвы або гаi. Першыя С. узнiклi яшчэ ў камен- ным веку, у неалiце, некаторыя з iх прасочваюцца археалагiчна. На тэ рыторыi Украiны вядомыя глiна бiтныя С. эпохi энеалiту. Па суседстве з тэрыторыяй Беларусi вывучалiся два С. тшцiнецкай культуры ў Пус тынцы (блізу Чарнiгава, Украiна). Адно драўлянае С. там мела форму ратонды i было звязана з аграрнай магiяй, другое С. паўзямлянка з глiняным ахвярнiкам у цэнтры. Ме лiся 2 агнiшчы i ямкiпахаваннi з касцямi ахвярных жывёл; мяркуецца, што тут стаялi iдалы. Верагодна, С. такога тыпу iснавалi i ў Беларусi. На Украiне помнiкамi абшчыннага куль ту асобных паселiшчаў былi так зва ныя попельнiкi, якiя датуюцца XIII XI стст. да н. э. i зяўляюцца рэшткамi рытуальных вогнiшчаў у гонар бога Сонца. С. зарубiнецкай культуры вя домыя па раскопках паселiшча Гру док (Бранская вобл.). Гэта круглая ў плане пабудова дыяметрам 5 м. По бач з круглай была яшчэ адна пабудо ва, у якой выяўлены посуд з магiчнымi знакамi, прысвечанымi аграрнаму культу. На гарадзiшчысховiшчы Тушамля (Смаленская вобл.) у другой чвэрцi I тысячагоддзя н. э. мелася С. у выглядзе круглай пляцоўкi дыямет рам 6 м, абкружанай слупамi, што стаялi на адлегласці 2035 см адзін ад аднаго. У цэнтры агароджы стаяў драўляны iдал галоўнага божышча. Захавалася таксама С. VVII стст., якое належала насельнiцтву тушам лянскай (банцараўскатушамлянс- кай) культуры. У VIIIXII стст. былi пашыраны гарадзiшчыС. Паводле класiфiкацыi I. Русанавай i Б. Цi машчука, раннесярэднявечныя славянскiя С. адрознiвалiся ад iншых культавых помнiкаў тым, што зяўля лiся месцамi сталых маленняў i ахвя- рапрынашэнняў, мелi iдалаў i па дзяляюцца на наступныя тыпы: 1 ) круглыя пляцоўкiкапiшчы з iдалам у цэнтры, абмежаваныя равоч- кам або сiстэмай асобных ям; 2) ма лыя гарадзiшчыС. (культавыя пляцоўкi, агароджаныя ровам i ва лам); 3) храмы (драўляныя пабудовы, унутры якiх стаялi iдалы); 4) гара дзiшчысховiшчы з асобнымi куль тавымi абектамi; 5) вялiкiя культа выя цэнтры, у якiх спалучаюцца ўсе тыпы свяцiлiшчаў, культавых месцаў i шанаваных прыродных абектаў. На думку гэтых даследнiкаў, сямейнымi С. можна лiчыць курганы, тым больш што планы многiх курганоў падобныя на культавыя пляцоўкiкапiшчы. Згодна з класiфiкацыяй I. Русанавай i Б. Цiмашчука, на тэрыторыi Бе ларусi да круглых пляцоваккапiшчаў можна аднесцi С. блізу в. Ходасавiчы Рагачоўскага рна, малыя гара дзiшчыС. вывучалiся блізу в. Вер- хаўляны Бераставiцкага рна i блізу в. Малочкi (Беласточчына). Частка С. выяўлена пры раскопках сярэднявеч- нага Турава. Функцыi С., як мяр куюць, выконвала гарадзiшча блізу в. Хотамель Столiнскага рна. Як паказалi раскопкi, С. блізу в. Верхаў ляны функцыянавала з XXI да XVIпач. XVII ст. У VVI стст. i паз ней С. было на беразе крынiцы, з якой выцякае р. Вiльня, левы прыток Вiлii (блізу в. Кемяны Ашмянскага рна). Ёсць падставы меркаваць, што ў Беларусi найбольшая канцэнтрацыя паганскiх С. назіралася ў паласе Га лоўнага Еўрапейскага Водападзела (вялiкая колькасць вытокаў рэк). Часткова размяшчэнню С. адпавядае распаўсюджанне легендаў пра ўзгоркi i iншыя месцы, на якiх стаялi цэрквы або касцёлы, што правалiлiся пад зям лю. Захавалiся легенды пра iснаванне паганскiх С. на гарадзiшчах Войстам (Смаргонскi рн), Свiр (Мядзельскi рн), у Крычаве, а таксама ахвярнiкаў у Хоўхлаве (Маладзечанскi рн), Лоску (Валожынскi рн), Берасцi (Брэст). Паводле легенды, запiсанай у сярэдзi не XIX ст., каля воз. Валовае (цяпер на тэрыторыi г. Полацка) iснавалi калiсьцi капiшчы Перуна i Бабы Ягi. Згодна з археалагiчнымі i этнагра фiчнымі дадзенымі, С. хутчэй за ўсё былi блізу вв. Бiкульнiчы i Турэц2 Полацкага рна (на Яновым возеры), Хiльчыцы Жыткавiцкага, Лапухова Слонiмскага, Радагошча Навагруд скага рнаў, на востраве Богiнскага возера ў Браслаўскiм рне. Пасля прыняцця хрысцiянства частка С. была разбураная або закiнутая, част ка прыстасаваная да патрэбаў царк вы i ў якасцi прошчаў функцыянуе да нашага часу (напрыклад, Дажбогаў камень блізу в. Крамянец Лагойскага рна). С. на вулiцы Лодачнай у Мiнску (на беразе ракi Свiслач блізу сучаснай вулiцы Чырвонаармейскай) захоўва ла свой паганскi характар i функцы янавала да пач. ХХ ст., пакуль не было разбурана па патрабаванні хрысцiян скага духавенства.