Интересные ссылки

Святаяннiк

Святаянскае, Све таянскае зелле, Свентаянка, вядо мая на ўсёй тэрыторыі Беларусі тра вяністая расліна (Hypericum perforatum L., рус. зверобой), шырока выкарыстоўваецца ў народнай ме дыцыне, абрадах і магічнай практы цы. Вядомасць і вылучанасць гэтай расліны забяспечылі не толькі яе рэальныя лекавыя ўласцівасці, але і чырвоны колер яе адвараў і ма- зяў, што нібы радніла яе з крывёю, Свяцілішча абумоўлівала выпадкі яе выкарыстан ня: ад малакроўя («каб прыбаўлялася кроў»), пры мацічных і іншых кры вацёках, ад крывавага паносу, ад ге марою, для зажыўлення ран, фурун кулаў, пры лячэнні апёкаў і шэрагу іншых захворваннях, не маючых «крывавых» асацыяцыяў. Разам з іншымі лекавымі раслінамі С. збіралі купальскім днём напяр дадні свята Яна (відаць, адсюль і на зва С.), пакуль лятучыя ведзьмы ў Купальскую ноч не пазбавілі лекавыя расліны іх гаючай моцы. Міфалагіч нае абгрунтаванне тэрміну збору С., як і іншых лекавых раслін, мае пад сабой рацыянальны грунт: у гэты час расліны дасягаюць найбольшага раз віцця, гэтым часам яны цвітуць. С. уваходзіў у набор зёлак, якія, пасве чаныя ў царкве, захоўваліся ў кожнай хаце і ўжываліся не толькі як лекі, але і як магічныя абярэгі: імі падкурвалі людзей і свойскую жывёлу, жытло і гаспадарчыя пабудовы дзеля засця рогі ад нячыстай сілы, злога чараван ня, «урокаў» і да т. п. У нашых сла вянскіх суседзяў С. выкарыстоўваўся ў гэтых мэтах яшчэ шырэй. Так, у Маравіі лічылі, што таго не зачэпяць ведзьмы, хто будзе насіць пры сабе тры чароўныя кветкі, адна з якіх С. Этыялагічных паданняў пра пахо джанне ці ўласцівасці С. у Беларусі не выяўлена, што патрабуе асобнага даследавання і тлумачэння. Гл. так сама Расанкi.