Интересные ссылки

Святая гара

З такой назвай у Бе ларусі вядомыя шматлікія культавыя ўзгоркі, авеяныя мноствам паданняў, узгоркі, на якіх былі храмы, спраўлялі Купалле, якія карыстаюцца вялікай пашанай. Найбольш знакамітыя Святая гара каля Койданава, зпад якой пачынаецца Нёман, Святая гара (або Міргара) паміж вёскамі Сорагі і Горкі на мяжы Слуцкага і Старада рожскага раёнаў (на гары стаяла Па кроўская царква, цяпер стаіць крыж), Гара Святы Ян блізу в. Смаляры Ба рысаўскага рна (была капліца са скульптурай св. Яна) ды інш. У падан нях часта апавядаецца пра царкву, якая стаяла на гары і правалілася.