Интересные ссылки

Свiцязь

Возера ў Карэліцкім рне, з якім звязаны шэраг рамантычных паданняў. Саму назву возера супа стаўляюць з германскім асабовым імем Hviting, хаця тут можам мець справу з суадносінамі германскага h і балтаславянскага /s. Народнае ж па данне тлумачыць назву возера тым, што некалі даўно быў на месцы возе ра горад Свіцязь, дзе князяваў ці то князь Мірскі, ці то князь Тугай, са юзнік вялікага князя літоўскага Міндоўга, сталіца якога была ў Нава гародку. Падчас ваеннай кампаніі з рускімі хаўруснікі пацярпелі паразу, небяспека навісла над горадам Свіцязь, дзе заставаліся адныя жан чыны і дзеці. Каб пазбегнуць варожа га зганьбавання, яны звярнуліся да багоў. Iх голас быў пачуты горад праваліўся пад зямлю, а на яго месцы ўтварылася прыгожае возера С. З ду шаў жа няскораных жанчын утвары ліся прыгожыя кветкіцары, якія штовясны зацвітаюць на возеры як вечны напамін пра тыя падзеі. Ка- жуць, што і дагэтуль на возеры мож на пачуць стогны свіцязянак. Былі і спробы спраўдзіць гэтае паданне. Невадам тралявалі возера і нібыта ад наго разу злавілі прыгожую дзяўчыну з белым тварам і даўгімі распушчанымі валасамі, якая і распавяла дзёрзкім цікаўным гісторыю горада. Тут з гістарычным каларытам абы грываецца шырока распаўсюджаны на Беларусі матыў «паселішча, што ператварылася ў возера». Запісаныя і больш «стандартныя» адмены гэта га матыву, які, безумоўна, зазнаў значны ўплыў біблейскай традыцыі. Жанчыне, якая пакрыўдзіла вандроў нага старца (часам тлумачыцца, што гэта быў сам Бог), той прапануе тэр мінова пакінуць сваё паселішча і ісці, не азіраючыся. Тая парушае наказ, бачыць, што паселішча заліваецца вадой і ператвараецца ў возера, і ста новіцца камнем (гл. таксама Акамя нелыя істоты). Распавядаюць, што часам з возера зяўляецца кончык ніткі або стужкі. Калі за яго пацяг нуць, то з вады вырынае патоплены горад. Але ад страху ніхто не здолеў выцягнуць яго да канца, і горад зноў знікаў у глыбінях возера. Ёсць і іншае тлумачэнне зяўлен ня возера. Нібыта за здзекі татараў над людзьмі Бог затапіў усё іхнае вой ска, ператварыўшы яго ў прыбярэж ны трыснёг, які і дагэтуль нагадвае пра іх нашэсце. Распавядаюць такса ма, што возера С. шматлікімі падзем нымі пратокамі звязана з рознымі іншымі азёрамі.