Интересные ссылки

Свiст

адно з праяўленняў ненарма тыўных гукавых паводзiн чалавека, учынак рэзка негатыўны i аднесены да iншасвету. Iснавала строгая заба рона свiстаць у хаце , бо гэта вы клiкала або зяўленне нячыстай сiлы («Дурнi свiшчуць, чарцей клiчуць»), або вiхор. С. у двары пагражаў спус тошваннем падворя. I сёння бытуюць вераннi кшталту «не свiшчы ў хаце кагонебудзь высвiшчыш», «грошы прасвiшчыш». Хатнi дух мог ад помсцiць свiстуну за беспадстаўны выклiк. Такiм чынам, С. выступае ў якасцi заклiку таго свету i яго сiгналу. Свiснуўшы тры разы а 12ай гадзiне ў чацвер, лiчылася магчымым вы клiкаць да сябе дябла (параўн. пад зыванне чарадзейнага каня ў казках). С. у полi выклiкаў вiхуру, дарэчы, i антрапаморфны выгляд гэтай стыхii дэманстраваў чалавека з вялiкiмi, на дзьмутымi для С. вуснамi. У вераваннях С., нават выпадковы, мог нашкодзiць усякай пачатай спра ве, у тым лiку сеянню лёну. Так, калi сейбiта хтосьцi вiтаў, той не адказваў i нават не адкрываў рот, каб выпад кова не вырваўся С., бо лён тады не ўзыдзе.