Интересные ссылки

Свiння

побач з iншай свойскай жывёлай мела важнае гаспадарчае значэнне i набыла пэўнае месца ў на родных уяўленнях, абрадавай прак тыцы, вуснапаэтычнай творчасцi. С. адна з найперш асвоеных жывёл у i.е. народаў, што насялялi Малую Азiю, Грэцыю i iнш. Старажытныя хеты на- ват падзялялi народы на цывiлi заваныя i дзiкiя па прыкмеце «тыя, што ядуць свiнiну» i «што не ядуць свi нiну». У «Хецкiх законах» прадугле джвалася дыферэнцаваная кампенса цыя за крадзеж цi пашкоджанне свойскiх свiней розных катэгорый «адкормленай (зернем) свiннi», «на дворнай свiннi», «пароснай свiннi», «парасяцi». Iдэнтычны падзел свiнога статку захоўвалi беларусы яшчэ ў па чатку ХХ ст.: надворных С. пасвiлi ў полi i кармiлi толькi адзiн раз на дзень, кормных С. трымалi ў хляве i кармiлi 23 разы, асобна кармiлi С. з парасятамi цi малых парасят. I цяпер адкормленых С. забiваюць перад Калядамi (раней вепрука ахвяроўвалi таксама Навiне), такая С. называец ца «калядой» («Добрую каляду сёле та выкармiў»), галаву С. захоўваюць для велiкоднага стала. У калядках спяваецца то «Iшла, пайшла свiння», то «Iшла каляда па ляду», што свед чыць пра прымеркаванасць матыву ахвяравання С. да Калядаў. У стара жытных рымлянаў ахвяраваннi жы вёл адбывалiся ўстаноўленым парад кам: парасёягнёцялё (porcus agnusvitulus). С. была сiмвалам плоднасцi, урадлiвасцi, аднак стаў ленне да яе ў розных народаў склала ся неаднолькавае адны гадавалi i спажывалi яе, iншыя адмовiлiся, што знайшло адлюстраванне ў розных рэлiгiйных сiстэмах з iх харчовымi забаронамi. Забароны юдаiзму i мага метанства на ўжыванне свiнiны бела русы тлумачылi мiфалагiчным споса бам. Iснуе паданне, што жыды, жадаючы выпрабаваць Iсуса, схавалi пад вялiкiм карытам жанчыну з дзецьмi i прапанавалi адгадаць, што там знаходзiцца. Хрыстос адказаў iм, што там С. з парасятамi. Жыды паднялi карыта i пераканалiся, што так яно i ёсць. З таго часу яны пазбя гаюць ужываць свiнiну. У гэтым паданнi адчуваюцца адгалоскi татэмiчных уяўленняў, паводле якiх семiты вядуць паходжанне ад гэтай жывёлiны. У мiфалагiчных паданнях С. iдзе ў пары з авечкай, а iх розныя павадкi тлумачацца асаблiвасцямi iх узнiкнення, iх тварэння. Так, авечкi не баяцца дажджу, бо яны звычайна пакрыты густой воў най, затое пакутуюць ад спякоты, збiраюцца летнiм поўднем у цень пад дрэвы. С. ж, наадварот, любяць прымаць сонечныя ванны, але, па крытыя рэдкай шчэццю, не выносяць дажджу, уцякаюць з поля дамоў. На роднае тлумачэнне гэтаму носiць напаўжартаўлiвы характар, але зводзiцца да паходжання абедзвюх жывёл. Бог зляпiў С. з глiны, таму яна баiцца вады, каб не размокнуць, а авеч ку са смалы, якая, як вядома, рас цякаецца ад спёкі, таму жывёлы не лю бяць адна дажджу, другая сонца.