Интересные ссылки
http://vacation.lviv.ua/ одесский спасо преображенский кафедральный собор.

Свечка

Магiчны сродак абароны ад нячыстай сiлы, ад сурокаў, для аба роны ад Перуна, пажару. С. шырока выкарыстоўваецца ў розных абрадах (вясельных, пахавальных, памiналь ных), у каляндарных святах, пры роз ных варожбах ды інш. У Барысаўскiм павеце ў сярэдзiне XIX ст. калi малады збiраўся ехаць да нявесты, то яго садзiлi на кораб з жы там. Хросная мацi падстрыгала яму валасы, а сястра падпальвала iх вас ковай С. Па прыходзе маладой у дом мужа свякроўка падстрыгала маладую, на галаву ёй клалi тры пасмачкі лёну i крыжападобна падпальвалі ёй валасы С. У Пiнскiм павеце касу падпальвалi крыжападобна складзенымi С. Некалі ў Рэчыцкiм павеце жанiх падыходзiў да дзвярэй нявесты, побач з iм станаві лася яго мацi з запаленай С. i сяброўкi. Перад жанiхом выходзяць дзяўчаты i мацi маладой, пачынаюць спяваць i за пальваюць С. паабапал парога. Сваха злеплiвае свечкi ў адну С. Спевы пра цягваюцца. Потым свахi цалуюцца i с С. iдуць у дом нявесты. У мястэчку Пагост былога Мазырскага павета ў час вянчання ў царкве жанчына або дзяўчына (свяцёлка) за маладымi трымае дзве запаленыя С., якiя злу чаюцца памiж сабой наступным чы нам: з вялiкага кавалка хлеба зды маецца верхняя скарынка ў форме кола, у ёй прарэзаны дзве дзiркi i туды ўстаўлены С. Пасля гэтыя С. пры сутнiчаюць ва ўсiх вясельных абра дах. У Рэчыцкiм павеце iснаваў звы чай у кожнай вёсцы выбiраць сабе ахоўнiка (заступнiка) якогане будзь святога i ў гонар яго трымаць у вёсцы брацкую С. або абраз. На Дзя ды гаспадар тры разы са С. абыходзiў стол перад вячэрай. Пасля вячэры запальвалi С. i назiралi, куды пойдзе дым. Калi ўверх, то ўсё будзе добра, а калi да дзвярэй, то ў хаце нехта па мрэ. Гл. таксама Грамнічная свечка.