Интересные ссылки

Светавiт

Вярхоўны бог пантэона, бог нябеснага святла і яго ўвасаблення Сонца, вядомы з запісаў 80ых гадоў ХХ ст. у некаторых раёнах Гродзеншчы ны (Мастоўскі і Шчучынскі рны): «Све товіт бог Слонца і самы глаўны». С. мае выразнае заходнесла вянскае паходжанне. Зах.слав. Svan tavit, Zwantevit, Szuentevit, галоўны бог язычнiцкага пантэона заходнiх i прыбалтыйскiх славян. Свяцiлiшча С. знаходзiлася на востраве Руген (ця пер Нямеччына) у горадзе Аркона. Гэта быў добра ўмацаваны храм, аб несены трыма сценамi. Усярэдзіне знаходзiлася скульптурная выява С., значна вышэйшая за чалавечы рост, з чатырма тварамi, вiдаць, суадносна з чатырма напрамкамi свету. Сам храм быў чатырохслуповай канструк цыяй, што сiмвалiзавала чатырохба ковую мадэль свету славянскай мiфалогii. С. трымаў у руцэ вялiкi рог з вiном, якое абнаўлялася восенню кожнага года i па якім жрэц варажыў пра будучы ўраджай, у другой спушчаны лук, што сведчыць пра дзве асноўныя функцыi С. апякунства ўрадлiвасцю i мiлiтарнасць. Ён быў гаспадаром i ваяром, як князь, але нават князi лiчылiся з думкамi жраца С., галоўнага прадказальнiка будучых падзей. С. складалi ахвяраваннi яго вернiкi з усiх славянскiх плямён, на ват купцы, што прыплывалi на Руген з гандлёвымi мэтамi, не маглi рас пачаць справы, пакуль не прыносiлi дарагую рэч у ахвяру боству. У храме С. захоўвалася частка золата i срэбра з ваенных трафеяў, таму вялiкiя скар бы ахоўвала 300 узброеных коннiкаў. У самога С. быў белы конь, якога ноч чу дзесьцi вадзiлi, каб ранiцай было вiдаць, што боства ездзiла на iм, агля даючы i сцерагучы свае ўладаннi. Во сенню ў храме С. праводзiлася свята ўраджаю, у час якога адбываўся ры туальны дыялог жраца i вернiкаў: жрэц хаваўся за вялiкiм, у рост чала века, мядовым пiрагом i пытаўся ў прысутных, цi бачаць яны яго. Пачуў шы адказ «трошкi бачым», ён прамаў ляў формулузакляцце: «Каб налета яго зусiм не бачылi» за пiрагом, каб быў, значыць, ураджайны год. Гэты дыялог зафіксаваны Саксонам Грама тыкам, якi апiсваў падзеi да 1185 г., аднак ён занатаваны этнографамi ў часткi беларусаў i паўднёвых славян яшчэ ў пачатку ХХ ст., праўда, пера несены ў сферу каляднай абраднасцi ў кола сямi, дыялог адбываўся памiж гаспадаром i гаспадыняй. Апрача рэчавых ахвяр С. прыносiлi часам i крывавыя чалавечыя, для гэта га бралi палонных хрысцiян, што цяс нiлi славянязычнiкаў. I ўрэшце ў ХII ст. дацкi кароль разбiў ругенскiх сла вян, разрабаваў i знiшчыў храм С. i яго стод. Сiмваламi С. былi колеры чырво ны i белы: белы конь, чырвоныя дэка рацыi i дах у храме, пунсовыя шаты боства. С. вельмi нагадвае Ярылу па функцыях, па сiмволiцы, акрамя хіба чатырохтварасцi, што паказвае на яго аднесенасць да цэнтру Зямлi.