Интересные ссылки

Свастыка

Роўнаканцо вы крыж з загнутымi Гпадобнымi канцамi «па сонцу» цi «супраць сонца», старажытны знак агню ў iнда еўрапейскіх і некаторых іншых наро даў, першапачаткова выява ўдаска наленай прылады для здабывання аг ню (агонь здабывалi трэннем двух паленцаў, потым, калi сталi здабы ваць агонь вярчэннем стрыжня на кшталт верацяна, незалежна ад таго, круцiлi яго ў далонях цi «смыком», усё роўна ў аснову клалi не адно пален ца, а накрыж два («адно палена i ў печы не гарыць»), пакiнутыя сучкi дапамагалi замацаваць паленцы на зям лi чатырма калочкамi гэта ўжо С.). С. мае вялiкае пашырэнне на абша рах Еўразii, найранейшыя выявы С. знойдзены ў Малой Азii. Старажыт ныя элiны пакiнулi шматлiкiя вары янты выяваў С. на ўжытковых i сак ральных рэчах. На выкапнёвых знаходках знак С. сустракаецца так сама з большай цi меншай часцінёй у iталiйцаў, германцаў, балтаў, а так сама ў беларусаў. Арыйскiмi плямё намi С. была занесена на Iндастанскi субкантынент, адкуль разам з рэлiгiйнымi вучэннямi С. разышлася па многiх краiнах Азii i цяпер ушаноў ваецца там як сакральны знак. Хрыс цiянства на раннiх этапах выка рыстоўвала С., абапiраючыся на традыцыйныя ўяўленнi. Пра гэта сведчыць С. унутры купала кiеўскай Сафii. Арнамент там складаецца з простых роўнаканцовых крыжоў i С. папераменна. Знакі С. былі выяўле ныя на цэгле царквы Куцеінскага ма настыра і іншых месцах. Выявы С. на розных рэчах, найперш керамічных, а таксама на праселцы, фібуле, бранзалеце, на камяніпомніку на могіл ках і да т. п. знойдзены археолагамі ў Беларусі, у тым ліку ў Заслаўі, Ваў кавыску, Воршы, Лоску, Вілейскім, Браслаўскім, Валожынскім, Па стаўскім, Чашніцкім рнах. Каротка часовае, нават неiстотнае параў нальна з шматтысячагадовай гiсторыяй выкарыстанне нямецкiмi нацыстамi С. у якасцi свайго сiмвала спарадзiла негатыўнае стаўленне да С. у еўрапейскаамерыканскай культур най зоне, выклiкала недарэчнае пры мхлiвае замоўчванне гэтага знака. С. найдасканалейшы знак най вялiкшага адкрыцця ў гiсторыi чалавецтва, якое прадвызначыла яго лёс на многiя тысячагоддзi адкрыц цё i засваенне агню. Агонь сак ралiзавалi, агню прысвечана шмат гiмнаў у «Ведах», агонь увайшоў у рэлiгiйнафiласофскiя сiстэмы многiх народаў. Ужо ў глыбокай стара жытнасцi нарадзiлася слушнае ўяў ленне, што Сонца, энергiя Сонца зяў ляецца спараджальнiкам усяго жывога, а агонь яго сын. «Нара джэнне» агню звязана з подзьмухам паветра. Ахвяруючы сабой, сваёй ад чувальнай на дотык формай, агонь гiне, аддаючы цяпло i святло людзям, выпраменьваючыся ў неба блiжэй да бацькiСонца. Усё гэта зашыфравана ў знаку С., якi лiчыцца паўсюль свяш чэнным. У Беларусi С. сустракаецца не толькi на археалагiчных рэштках, але i на зусiм «жывых», хоць i вы ключаных ужо з побытавага выкары стання арнаментаваных тэкстыльных вырабах ручнiках, фартухах ды iнш. Гл. таксама Салярная сімволіка.