Интересные ссылки

Сварог

Адно са славянскiх божыш чаў. У спiсе багоў, якiя ўваходзiлi ў пантэон кіеўскага князя Уладзiмiра, iмя С. адсутнiчае. Яно згадваецца толькi ва ўстаўных каментарах да «Хронiкi Iаана Малалы», дзе атая самлiваецца са старажытнагрэцкiм Гефестам i дзе СонцаГелiёс назы ваецца Дажбогам, сынам С. У сла вянскiх пiсьмовых крынiцах (пера важна ў павучаннях супраць паганства) паведамляецца, што «ог неви Сварожицю молятся». Згодна са звесткамі нямецкiх мiсiянераў XIXII стст., у балтыйскiх славя наў Сварожыч, якi iначай называўся Радагостам, ушаноўваўся ў культа вым цэнтры племя рэдарыяў Рэтры цi Радагошчы як адзiн з галоўных багоў. Атрыбутамi СварожычаРа дагоста былi конь, дзiды i вялiзны дзiк, якi выходзiў з мора (звычайна дзiк лiчыцца зааморфным сiмвалам Сонца). На думку Р. Якабсона, культ С. звя заны з гадавымi цыкламi прыроды i характарызуецца ваяўнiчым духам, якi дае мужнасць i мужчынскую сiлу. У такiм разе С. нагадвае Перуна. Згод на з Б. А. Рыбаковым, С. (ён жа Стрыбог Род Светавiт) гэта старажытнае вярхоўнае божышча неба i сусвету, «богбацька», якi да вы лучэння на першае месца Перуна быў галоўным, усеабдымным божышчам далёкiх продкаў славянаў. Як лiчыць той жа даследнік, С. нагадвае Урана старажытнагрэцкай мiфалогii, а пас ля прыняцця хрысцiянства яго ўпадаблялi богутворцу Саваофу. Яшчэ ў 1874 г. А. Гiльфердынг вы казаў думку, што ў славянаў прызна валi бога неба, якi быў вышэй за Пе руна, але пад уладу апошняга аддаў зямны свет. Як лiчыў А. Гiльфердынг, «гэта вышэйшае божышча называлi проста Богам i, верагодна, таксама Сварогам». А. С. Фамiнцын бачыў у С. вярхоўнага бога, апрычонага ад Пе руна i Вялеса. На думку ўкраiнскага эмiграцыйнага даследніка I. Агiенкi (мiтрапалiта Iларыёна), С., магчыма, быў спачатку адзiным вярхоўным бо гам, валадаром свету, прабогам. С. зяўляўся бацькам сонца i агню, богам неба, увасабленнем неба i святла. Iмя С. блiзкае да старажытна iндыйскага svarga «неба». З iншага боку, iндаеўрапейскi корань для аба значэння сонца *saue (*su, *sue). У лiтоўскай мiфалогii вядомы, магчы ма, этымалагiчна блiзкi па найменні Совiй, якому прыпiсвалi ўвядзенне традыцыi целаспалення. У «Iпацьеўскiм летапiсе» пад 1114 г. зроблена спроба перыядызацыi дахрысцiянскай гiсторыi, у якой да ча- соў царавання С. аднесены пачатак апрацоўкi металаў i ўстанаўленне манагамii, за парушэнне якой «ввер гнуте и в пещь огнену».