Интересные ссылки

Сарэны

Вадзяныя каралйўны, Людзi марскня, Фараонкi, мiфiч ныя iстоты рознага полу, якiя жывуць у моры, а ў пагодныя днi выходзяць на бераг. Тыя, хто плаваюць па моры, могуць бачыць марскiх людзей. Па водле народных уяўленняў, яны былi заклятыя Найсвяцейшай Маткаю, у вынiку чаго атрымалi выгляд паўча лавекапаўрыбы. З мора чуваць, як яны пяюць, весяляцца цi плачуць, цягнучы журботныя песнi. Жывуць у моры i Вадзяныя каралеўны, якiя, вы ходзячы з вады ўночы, спяваюць. Запiсаныя ад iх песнi разыходзяцца па свеце. Паходжанне Фараонак тлу мачылася ў народзе так: « як жыдэ пераходзiлi без мора да нас, Фараон казаў усiм людзям з свайго каралеў ства ганiць жыдоў, жэбы iх не пусцiць па гэты бок, то некаторыя, гонячы жыдоў, паўходзiлi ў мора, i як Мой жэш лескаю махнуў, вада зышлася ў мору да мейсца i залiла iх там, i яны да канца свету будуць у мору». Для ўсiх гэтых марскiх мiфічных персана жаў характэрна тое, што ў прахожых цi праезджых людзей яны пытаюцца пра час сканчэння свету. Калi пачу юць, што ён адбудзецца неўзабаве, цешацца, пляскаюць у ладкі, а калi iм скажуць, што не хутка, плачуць, ле мантуюць, бо пасля канца свету зя вяцца iншыя людзi, то i С. давядзец ца быць не ў вадзе, а на зямлi, зза чаго замест хвастоў у iх паявяцца ногi, як у людзей.