Интересные ссылки

Абворванне

Правядзенне вакол вёскi магiчнай баразны, якая, паводле паверяў, запыняла пашырэнне эпiдэмiй. У некаторых мясцiнах абрад выконваўся i ў ХХ ст. У розных раёнах А. рабілі парознаму. Найчасцей старыя кабеты i цнатлiвыя дзяўчаты (зрэдку ўдзельнiчалi і цяжарныя жанчыны) згаворвалiся i збiралiся разам, распраналiся, распускалi валасы, упрагалiся ў саху i праводзiлi ёю замкнёную баразну вакол вёскi. Адбывалася гэта апоўначы або да ўзыходу сонца. Калi ведалі пра выкананне абраду, то павiнны былi зачыняць вароты, дзверы i вокны. Калi ж А. рабiлася таемна, то той, хто сустракаўся на шляху ўдзельнiкаў абраду, мог быць набiты. Cустрэтых ката,   сабаку, а то i карову вяскоўцы забівалі. Звычайна праводзiлi адну баразну, але бывала i тры баразны. У некаторых мясцiнах наперадзе працэсii неслi абраз. Дзенідзе ў абрадзе А. удзельнiчалi і хлопцы. Часта А. рабiлася на валахблiзнятах або двума братамiблiзнятамi. На Гродзеншчыне i ў Зах. Палессi, калi ў вёсцы не было блiзнятаў, то запрагалi двух аднагодкаўцёзкаў з аднолькавым колерам валасоў. У Цэнтральным Палессi вядомы выпадкi А. на  чорных котках, пеўнях i сабаках. Часта працэсiя суправаджалася песнямi. Як рэцыдыў абраду А. у ХХ ст. зафiксавана А. на конях, на трактарах, бывала, плуг цягалi не вакол вёскi, а па вулiцах. Вядома таксама А. культавых камянёў, верагодна, звязаных з  Вялесам (Воласам), ахоўнiкам жывёлы. Да абраду А. семантычна і структурна блізкі абрад праворвання (дарогі, рэчышча высахлай ракі) з мэтай выклікання дажджу.