Интересные ссылки

Арол

каршун, паводле беларус- кай народнай класiфiкацыi, цар птушак, як леў цар звяроў. Цар скiмi i сакральнымi рысамi на дзелены ён у беларускай вуснапаэ тычнай спадчыне. Напрыклад, у загадцы: «Пад дубам райскiм, пад крыжам царскiм два арлы арлуюць, адно яйцо балуюць» (адгадка: Хры шчэнне немаўляцi). У тэкстах вала чобных песняў яскрава выступае забарона страляць А., бо ён можа стаць цудоўным памочнiкам молай ца ў складаны для яго перыяд падчас жанiцьбы. У гэтым сюжэце замест А. можа выступаць Сокал або Змяя, якая таксама можа быць ка рысная молайцу ў час вяселля, яе таксама нельга забiваць. У балад ным тэксце моладзец забiвае А. на дубе, i на месцы падзення птушкi ўзнiкае цэркаўка: «А дзе крылца ўпалi, там аўтары сталi, / А дзе ножанькi ўпалi, там свечанькi ста лi». Падобны матыў і ў паданні пра дзяўчыну, што, ратуючыся ад iнцэс туальнага шлюбу з родным братам, гiне, а «дзе яна ўпала, то там цэрк ва стала; Дзе яе ўпалi ногi, Там паставiлi парогi; Дзе яе ўпала галоў ка, Там аўтары паўсталi; Дзе яе ручкi ўпалi, Там пратэсы сталi; Дзе яе вочкi ўпалi, Там свечкi гарэлi». Iснуе сюжэт балады пра заклад А. с канём: не адолеўшы каня, А. падае з неба на зямлю. Вiдавочна, што ва ўсiх выпадках А. сакральна вы лучаная птушка, яна прыраўноўва ецца да чалавека, каня, змяi iстотаў, якiя займаюць важнае мес ца ў сакральнай герархii. Гл. такса ма Каршун.