Интересные ссылки

Сарока

Ва ўяўленнях беларусаў надзялялася дэманiчнымi рысамi. Лi чылася, што ведзьмы скiдвалiся С. i, каб даведацца, хто гэта асабiста, трэ ба такую С. злавiць ды паадкручваць ёй крылле. У славянскiх i беларускiх этыялагiчных мiфах пра паходжанне С. i яе характэрную чорнабелую афар боўку гаворыцца, што калi ўсе птушкi чысцiлi на загад Бога вадаёмы, С. схiтравала: вымазалася граззю не пра цуючы ды яшчэ ўзвяла паклёп на кар шуна, што той лайдачыў. Калi падман выявiўся, Бог пакараў С., гразь назаў сёды прыстала да яе белага перя, яна стала чорнабелай. За паклёп каршун ёй не можа дараваць i часта палюе на С. Кара С. можа быць iншай. Так, у сербскiх паданнях гаворыцца, што Бог прызначыў ёй за кару ў бязмесячныя ночы (перад зяўленнем маладзiка) малацiць калючы цярноўнiк. У бела- рускай традыцыi гэты матыў захаваў- ся ў дзiцячай пацешцы, дзе гаворыц- ца, што С. малацiла асаку (жорсткую траву). Пра чорныя плямы на белай С. кажуць, што яны знiкнуць тады, калi жанчыны перастануць раджаць дзяцей i гэтая функцыя пяройдзе да мужчынаў, г. зн. нiколi. Нашы продкi выкарыстоўвалi С. у якасцi ахоўнага прадмета, якi засце рагаў ад iншых дэманiчных iстот. Забiтую С. вешалi ў хляве, каб ласка (Дамавiк, Хлеўнiк) не мучыла кароў i коней або каб ведзьма не мела до ступу да кароў, не адбiрала ў iх мала ко. Гэтаксама С. вешалi на дварэ, каб яна адпуджвала драпежных птушак (каршуна, варону) ад свойскiх, асаблiва ад птушынай моладзi. Для ўсходнеславянскай культавай тра дыцыi, верагодна, вытокамi сакралi зацыi С. зяўляюцца пэўныя родава матрыярхальныя культы. Аб гэтым сведчаць як шырока вядомае «саро каварона дзеткам кашку варыла», так i паверi, што С. могуць абярнуц ца толькi жанчыны. На гэта таксама паказвае рэлiгійнамагiчнае значэн не «сарокi» жаночага галаўнога ўбору некаторых этнiчных групаў рускiх. С. зяўляецца разносчыцай навiн, яе стракатанне абяцае пры быццё гасцей, змену надворя на даждлiвае, прадказвае нейкае здарэн не цi нават смерць. Тая ж сiмволiка С. як iстотыахоўнiцы выступае ў за мовах: «Сарока на кол прылятала. Колькi сароцы на калу пабываць, столькi ў маёй кароўкi ўроку пабы ваць. Сарока з колу злятае з мае кароўкi ўрокi знiмае». Уяўленнi пра сувязь С. са сферай чарадзейства, пра яе перакiдванне (прыгожая багатая ведзьма ста новiцца белай С., потым зноў ста новiцца жанчынай, i так бясконца) i ўся атмасфера дзейнасцi наднату ральных сiлаў добра пераказаная ў фантастычным апавяданнi Яна Бар шчэўскага «Белая сарока».