Интересные ссылки

Саракi

Хранонiм С. у царкоўнай традыцыi называе прысвятак, што адзначаўся з нагоды памяцi сарака пакутнiкаў за веру. Астранамічна ён звязаны з днём веснавога раўнадзен ня («на Саракi дзень з ноччу мераец ца»). У папярэдняй сiстэме часа лiчэння С. пачыналi вясну i адпаведна год («святыя Саракi напярод пай шлi»). Абрадавыя паводзiны гэтага дня змадэляваныя ў рэчышчы пера асэнсавання лічбы сорак сродкамi на роднай этымалогii пяклi 40 була чак, ламалi 40 дашчэчак, чакалi 40 выраяў. Прылёт птушак у гэты дзень пазначаў адкрыццё выраю, вяртанне на зямлю продкаў, менавiта якiм i прысвячалася печыва. Арнiтаморфны код абраднасцi С. (як i ўсяго веснавога комплексу) грунтуецца на iдэi прыня- сення вясны птушкамi i, у больш шы рокiм плане, на ўяўленнях аб птушках як пасярэднiках памiж зямлёй i раем, выраем, птушках як увасабленнях продкаў. Ушанаванне продкаў было падмацавана хрысцiянскай традыцы яй памiнання сарака пакутнiкаў. Веснавое раўнадзенне азначала зацверджанне Сонца на небасхiле, ка нец ваганняў цемры i святла, што iза морфна саракадзённым перыядам у жыццi чалавека. Тут яшчэ раз пра глядае антрапамарфiзм у семантыцы i адзнацы тэмпаральных адрэзкаў, калi каляндарны час разглядаецца праз прызму чалавечага жыцця. С. сканцэнтравалi ў сабе практыч на ўсе мiфалагемы i рытэмы веснавой абраднасцi матывы пачаткy году, культу продкаў, ачышчальныя i пра дукавальныя захады, прафiлак тычную i мантычную магiю. У шэраг веснавых абрадаў, што рэгулявалi полаўзроставую i сацыяўзроставую структуру грамадства, упiсвалiся скаканнi дзяўчат на дошках, папуляр нае ў гэты дзень гушканне на арэлях i дзявочыя варожбы пра будучае за мужжа. Сам тэрмiн С. пасвойму быў пера асэнсаваны хрысцiянствам дзень памяцi менавiта сарака пакутнiкаў (хоць сама колькасць iх грунтуецца на мiфалагiчных уяўленнях). У далей шым народная культура ўжо другi раз вытлумачвала, прыстасоўвала гэты хранонiм да ўяўленняў больш позня га часу, у якiм складаным чынам пераплялiся рысы абедзвюх культур. Так, сорак воiнаў сталi апекунамi ў земляробстве, а iх душы як быццам бы прыляталi на зямлю жаўрукамi. Гл. таксама Сарачыны.