Интересные ссылки

Самагубца

Загэбак, внсельнiк, даўлёнік, тапйлец, прадстаўнiк катэгорыi «нячыстых», небяспечных мерцвякоў, супрацьпастаўлены «прод кам», «дзядам», здольны прынесцi жывым людзям рэальную шкоду. Перакананне аб небяспечнасцi С. грунтуецца на ўяўленнi пра тое, што натуральная смерць чалавека на дыходзiць, калi той вычарапаў сваю жыццёвую сiлу, патрацiў яе на пра цягу ўсяго жыцця; заўчасная ж смерць пакiдала нябожчыку не выдаткава ную ў зямным жыццi энергiю, якую ён мусiў трацiць ужо на шкоду людзям. Паколькi жыццё ўсведамлялася як дар (доля), дадзены Богам, чалавек, якi самахоць яго спынiў, выступаў супраць сакральнай волi i зблiжаўся тым самым з «нячыстай сiлай». Ад сюль шырока распаўсюджанае ўяў ленне аб тым, што чалавек па сваёй волi не можа быць С., бо на гэтую справу яго падюджвае чорт. Калi ж «нячыстая» задума ўдалася, у па ветры ўздымаецца вiхура (завея, бура) «чортава вяселле» з наго ды атрымання чарговай «грэшнай душы». На Магiлёўшчыне лiчылi, што пры гэтым С.мужчына бярэ шлюб з чарцiхай, а С.жанчына з чортам. На скуры ж С. заключалi кры вёй свае дамовы чэрцi i чараўнiкi (ведзьмы). Пахаванне С. выразна адрознiва лася ад пахавання нябожчыкаў, па мерлых сваёй смерцю. Калi апошнiх шляхам складанай абраднасцi «пера сялялi» ў свет Дзядоў (рабiлi хату дамавiну, належным чынам пры бiралi, спраўлялi хаўтуры), дык С. хавалi ў прасторавых пунктах, цесна звязаных з сiмволiкай памежжа, сфе рай хаосу, дэструкцыяй, каб гаранта ваць бяспеку не толькi жывым, але i «добрым» нябожчыкам. Паўсюль за баранялася хаваць С. на тэрыторыi могiлак, якiя разумелiся як «сялоне весяло» памерлых. Найчасцей iх ха валi на ростанях, у багнiстых месцах, у канавах, што атачалi могiлкi. У шэ рагу выпадкаў на магiлу С. насыпалi вялiкi курган, кiдалi ламачча цi камянi. Адзiнай пахавальнай атрыбу тыкай вiсельнiка магла быць тая ад зежа, у якой ён засiлiўся, i вяроўка, з дапамогай якой гэта было зроблена. Часам С. хавалі нават без дамавiны. Паўсюль адсутнiчала адпяванне С. i звычай спраўлення па iх хаўтураў. Сувязь С.тапельца са сферай вады паслугавала iх суаднясенню з такiмi мiфалагiчнымi персанажамi, як русалкi i Вадзянiк. Паводле народных паверяў, русалкi i ёсць дзяўчаты тапелiцы, якiя заключаюць з Вадзя нiком шлюб. Тапелец жа мужчына з цягам часу i сам робiцца Вадзянiком (Вiцебская губ.). Тапельцы, пахава ныя на зямлi, захоўваюць сувязь i маг чымасць уплыву на стыхiю вады (у тым лiку i нябеснай вiльгацi), што тлу мачылася iх вечнай смагай, бо яны не паспелi напiцца тут пры жыццi. Такiм чынам, С. маглi выступаць прычынай працяглай засухi, спынiць якую можна было, палiваючы магiлу тапельца вадой (цi пакiнуць на пахаваннi посуд з ёю, пастаянна папаўня ючы яго), цi вырваць крыж з яе (Па лессе). Рэчы, звязаныя з С. (вяроўка, пясок з магiлы), даволi шырока выка рыстоўвалiся ў магiчных практыках, звязаных iдэямi гвалту, прымусу. Так, калi карчмар хацеў прывабiць навед нiкаў, ён мусiў перацягнуць дарогу вя роўкай, на якой засіліўся чалавек, i за капаць яе перад парогам, цi гэтую ж вяроўку пакласцi ў бочку з гарэлкай (Заходняя Беларусь). Каб навесцi смяротны праклён на ворагаў, патрэбна было перад асi навым кiем, уторкнутым у зямлю, запалiць васковую свечку з кнотам, зробленым з вяроўкi вiсельнiка. Тры- маючы свечку нахiленай, каб яна па тухла, агучвалi праклён: «Штоб ты так патух(ла), як гэтая свечка». Пас ля чаго свечку ламалi аб кiй, кiдалi ў ямку, дзе ён тырчаў, i засыпалi зям лёй (Рэчыцкi пав.). Пяском з магiлы маглi скарыстацца злодзеi, абнёсшы iм хату i ссыпаўшы з заходняга боку, яны такiм чынам усыплялi ўсiх яе насель нікаў (Барысаўскі пав.). З другога боку, гэты ж пясок выступаў дзейсным срод кам вывядзення чарвякоў з адкрытай раны жывёлы (Вiцебская губ.). На Смаленшчыне падчас выгану жывёлы, каб яе не «давiў» воўк, трэба было назваць iмя даўлёнiка столькi разоў, колькi было скацiны ў статку, просячы ягонай аб