Интересные ссылки

Салярная сiмволiка

Сiстэма знакаў, звязаных з пакланеннем Сон цу. Узнiкла як вынiк паганскiх рэ лiгiйных вераванняў. Пакланенне сонцу зарадзiлася са зяўленнем зем ляробства, што тлумачыцца залеж насцю будучага ўраджаю ад сонечна га цяпла i святла. Салярнымi сiмваламi са значнай доляй верагоднасцi можна лiчыць канцэнтрычныя кругi з элементамi арнаменту, а таксама крыжападоб ныя фiгуры, утвораныя перасячэннем арнаментальных палосак цi стужак, нанесеных на донцы керамiчных пасудзiн неалiту i бронзавага веку. Сiмвалам Сонца, бессмяротнасцi, уваскрэсення i ачышчэння ў глыбокай старажытнасцi стаў крыж. Многiя даследнікi салярным сiмвалам лiчаць і свастыку, якая вядомая iнда еўрапейскiм i некаторым iншым на родам. Самыя раннiя выявы свастыкi з тэрыторыi Беларусi датуюцца пер шымi стагоддзямi н. э., свастыка су стракаецца таксама ў эпоху Сярэдня вечча i нават у народным мастацтве XX ст. Адзiн з самых распаўсюджаных у свеце сiмвалаў выява шасцiпя лёсткавай разеткi. Матывы разеткi даволi часта сустракаюцца на металё вых падвесках i шыйных грыўнях з пахаванняў радзiмiчаў, а таксама ў Полацку. Пазней выявы шасцi пялёсткавых разетак змяшчалi на праснiцах i на сальнiцах. Салярным сiмвалам служыў таксама пашыраны ў народным дэкаратыўнаўжытко вым мастацтве знак у выглядзе кола з шасцю спiцамi. Распаўсюджаным со нечным знакам было колца з кропкай у цэнтры.