Интересные ссылки

Салома

У народнамiфалагiчных уяўленнях беларусаў сiмвал з ак тыўным аграрнавегетацыйным зна чэннем. Судачыненні са збожжам/хле бам i светам продкаў надаюць С. тыповы магiчны змест. Праду кавальны сэнс рытуалаў з С. у скла дзе каляндарнай абраднасцi даволi празрысты: С. з каляднага стала неслi ў поле, абвязвалi вакол садовых дрэў, падпярэзвалi ёю бясплодных жанчын. Вiдавочна яе медыятыўная, пасярэд нiцкая памiж светамi роля: як частка культываванай чалавекам раслiны, С. выпадае са сферы дзiкага, прыродна га i, не зяўляючыся канчатковай мэ тай вытворчага працэсу, цалкам не ўключаецца ў поле культуры. Свое асаблiвае месца С. i на шкале апазiцыi жывоемёртвае: зрэзаная, зжатая, яна ўжо не жывая, але i не зусiм мёртвая, захавальнiца патэнцыi адраджэння. Матыў памiраючай, вычарпанай пры роды заканамерна суадносiць С. з па мiраючым, мёртвым чалавекам, прод кам (параўн. звычаi класцi на С. смяротна хворага чалавека, спальван не С. з мэтай «сагрэць продкаў», С., з аднаго боку, як спецыфiчную маску ўвабранага, а з другога, як iнша бытную форму пярэваратня). Спаль ванне саламянага снапа «дзеда» ёсць часткай архаiчнага абраду «про вадаў душ на той свет» пасля iх вiзiту ў родны дом. У беларусаў С. грае ролю ў вонкавым выглядзе рытуальнага ге роя самых розных абрадавых комп лексаў чалавек у строі з С. цi з са ламяным пудзiлам/лялькай у руках улучаўся ў сiстэму магiчнай дзейнасцi, у прастору антысвету. У беларусаў С. як пустая, абмалочаная, няпоўная процiпастаўлялася жыту поўнаму, некранутаму, што праецыравалася на свет чалавечых дачыненняў (параўн.: саламяны вянок надзявалi «нячэснай» нявесце, аддавалi ёй пустую бутэль ку, заткнутую С., у адваротным вы падку падавалася так званая краса бутэлька гарэлкi, заткнутая каласамi жыта i аўса). Моўная свядомасць беларусаў у рэ чышчы дэсемантызацыi многiх звы чаяў з С. актуалiзуе канатацыi тонкасцi, слабасцi i пустаты.