Интересные ссылки

Салавей

Ва ўяўленнях беларусаў i традыцыйнай беларускай паэзii высакародная птушка, высока цанё ная за дасканалы спеў. С. не мае асоб нага этыялагiчнага мiфа, яго пахо джанне тлумачыцца ў адным сюжэце з зязюляй: С. сын той жанчыны, што была замужам за вужам, шчаслiва гадавала дзяцей у вужавым падводным царстве, а пасля забойства мужа ператварылася ў зязюлю, сын стаў С., дачка ў пакаранне жабкай. Нездарма С. уе гняздо ля зацiшных вадаёмаў, ля рачных завадзяў, ля ручаёў, нiбы нагадваючы, што яго дзяцiнства звязана з воднай стыхiяй, яго бацькаўшчынай. Як i спеў зязюлi, голас С. маркiраваў перыяд вясны ў беларускiм абрадавым календары (спеў спыняўся на Пятра). У фальклоры С. i зязюля падаюцца часта як шлюбная па- ра (парны вобраз нясе ў сабе ў пэўнай меры эратычную сiмволiку). С. улю бёны вобраз народнай паэзii, сiмвал молайца. Спеў С. выклiкаў здзiўленне i захапленне, яго расшыфроўвалi рознымi гукаперайманнямi.