Интересные ссылки

Сакральная ўлада

Рэлiгiйныя i мiфалагiчныя ўяўленнi аб сакраль ным, свяшчэнным, «боскiм» пахо джаннi ўлады кіраўніка. Рэлiгiйнае разуменне С. у. кіраўніка зяўляецца ў перыяд заняпаду родавага грамад ства i ўзнiкнення дзяржаўных утва рэнняў. У гэты перыяд прыходзiць у заняпад падставовы прынцып рода вай грамады роўнасць усiх супольні каў калектыву i зяўляецца неабход- насць вылучэння кіраўніка. Адным з найбольш дзейсных спосабаў узвы шэння кіраўніка было абагаўленне яго ўлады цi ўяўленне аб атрыман нi iм улады ад багоў. Сакралiзацыя канчаткова рабiла вобраз валадара адзiным сiмвалам улады ў краiне, на давала гэтай уладзе рэлiгiйнае зна чэнне. Акрамя таго, сакральны кіраўнік станавiўся вярхоўным святаром у дзяржаве, медыятарам (пасярэднi кам) у дачыненнях памiж чалавечым калектывам i багамi. Усе найбольш важныя дзяржаўныя рэлiгiйныя абра ды выконвалiся толькi з удзелам сак ральнага кіраўніка. У гэтым плане ён быў гарантам дабрабыту краiны i людзей, таму шмат што залежала ад яго фiзiчнага i духоўнага здароўя, ад магчымасцi добра выконваць абрады. Можна вылучыць два асноўныя спосабы сакралiзацыi ўлады кіраўніка. У шматлiкiх культурах (Стара жытны Егiпет, Кiтай, Японiя, цы вiлiзацыi дакалумбавай Амерыкi ды інш.) кіраўнік лiчыўся «жывым бо гам». У iншых грамадствах iснавала ўяўленне аб атрыманнi кіраўніком ад багоў у момант каранацыi нейкай бос кай, свяшчэннай сiлы: «мана» ў наро даў Палiнезii, «царскасць» у дзяржа вах Месапатамii ды інш. Гэтыя ўяўленнi традыцыйна захоўвалiся на працягу ўсяго Сярэднявечча (параўн. хрысцiянскую традыцыю разумення кіраўніка як «памазаннiка Божага»), а ў некаторых культурах iх рэшткi можна ўбачыць i цяпер. Вельмi яскрава аб С. у. сведчаць розныя мiфалогii, якiя даюць нам маг чымасць зразумець нутраны сэнс уяў ленняў аб паходжаннi ўлады кіраўні ка. Мiфы, прысвечаныя гэтай тэме, можна падзялiць на некалькi груп: 1) мiфы аб цудоўным нараджэннi i выхаваннi будучага кіраўніка; 2) мiфы аб боскай дапамозе кіраўні ку заняць пасад праз спецыяльныя знакi; 3) мiфы аб звышнатуральнай дзейнасцi кіраўнікоў цi iх свя шчэнных памочнiкаў; 4) мiфы, дзе кі раўнікі зяўляюцца настаўнiкамi сваiх падданых у справе земляробства, жы вёлагадоўлi, рамяства ды інш. У беларускай традыцыi ўяўленні аб сакралiзацыi ўлады кіраўніка добра бачныя ў летапiсным i фальклорным вобразе полацкага князя Усяслава Чарадзея. Магчыма, з гэтымi ж iдэямi можна звязваць паданні пра князёў Тура, Вітаўта i славянскую форму iмя полацкага князя Рагвалода.