Интересные ссылки

Арэлi

прыстасаванне для гушкан ня. У міфалогіі звязваецца з ачыш чальным вясеннім абрадам. Месцамі пачынаючы з Масленкі і паўсюль ужо з Саракоў А. вешалі да столі ў хаце, за бэльку ў пуні ці хляве або за высокі сук на дрэве. Iмкнуліся раз гайдацца як мага вышэй. Скакалі таксама на дошцы, пакладзенай на палена. На Шуміліншчыне існавала павере, што калі разгайдацца на А. як мага вышэй, то вырасце высокі лён, а таго, хто гойдаецца вышэй за ўсіх, улетку не будуць кусаць кама ры. Блізу в. Каранікі на Браслаў шчыне вядома гара пад назвай Дуб, дзе заўсёды ладзіліся А. Асабліва быў пашыраны звычай гушкацца на А. на Вялікдзень (такая традыцыя вя домая таксама ва ўкраінцаў і іншых славянскіх народаў). Гушканню дзяўчат на А. надавала ся рэлігійнае значэнне ў старажытнай Грэцыі, Рыме, у народных абрадах на сельнікаў пазнейшай Еўропы. Дзяў чыну павінны быў гойдаць малады чалавек, пажадана яе нарачоны. Гуш кацца разам дзяўчыне і хлопцу лічы лася непрыстойным. На думку В. К. Сакаловай, звычай гушкацца вясной на А. быў звязаны з аграрнай магіяй. А. Голан лічыць, што гушканне жанчыны на А. у ста ражытнасці імітавала полавы акт, што ў сваю чаргу заклікана было спрыяць урадлівасці жывёл і раслін. Такім чынам, гушканню дзяўчат на А. надавалася рэлігійнае значэнне. На адной старажытнагрэцкай выяве жанчыну гойдае на А. сатыр. У Грэ цыі і цяпер прынята ставіць А. каля дома маладых мужа і жонкі, прычым песні, якія распяваюць пры гуш канні, маюць эратычны сэнс. Міфалагічная семантыка гай дання на А. грунтоўна прааналіза вана вучонымі, якія на шырокім факталагічным фоне сцвердзілі прыналежнасць гэтай акцыі да аб радаў ініцыяцыі. Т. Агапкіна пад крэслівае своеасаблівую карэляцыю стану палёту, дасягнення вышэй шай кропкі ў спалучэнні з падзен нем з ваганнем сацыяўзроставага становішча дзяўчат, якія імкнуцца атрымаць статус нявест і як бы пра ходзяць праверку на «спеласць». У Калінкавіцкім рне на Саракі пры пачарговым пераскокваннікалы ханні на дошцы казалі: «Хто сорак раз на дошкі падскочыць, дак за муж выдеть». Не супярэчыць таму і эратычнасексуальная афарбоўка ўласна калыхання. Дасягненне лімінальнага стану, у якім адбы ваецца такая трансфармацыя, маг чыма, відаць, толькі ў пункце пера сячэння зямной і нябеснай сфераў, дзе чалавек аказваецца вольным ад уздзеяння акаляючых яго зямных фактараў (Т. Агапкіна). У больш шырокім плане калыхан не на А. сімвалічна ўзнаўляла акт стварэння Сусвету праз устанаўленне сувязі між небам і зямлёю, праз сцісканнепашырэнне прасторы часу, што і ўзбуджае ва ўдзельнікаў перажыванне акта касмічнага тварэн ня («смерць і новае нараджэнне»). У гэтым кантэксце А. уключаюцца ў ме тафарычны шэраг калыска А. труна. Калыханне адзін з улюбёных за няткаў асобных дэманалагічных персанажаў. На голлях дрэў любяць калыхацца русалкі. Убачыўшы пада рожнага, яны пляскаюць у ладкі і клічуць: «Даря, Маря, ідзіце калы хацца». Паводле паверяў, забараня ецца калыхаць пустую калыску, бо ў ёй хаваецца чорт, які чакае, каб яго пакалыхалі.