Интересные ссылки

Сад

Вобраз прасторы мiнiяцюрнага свету, што арашаецца праточнай ва дой як сiмвалам благадацi. У многiх мiфалагiчных традыцыях С. стасуец ца з выраем, дзе разнастайныя пла довыя дрэвы i на iх птушкi. У казках С. звычайна змешчаны на выспах. С. як вобраз раю выступае ў сярэднявеч ным заходнееўрапейскiм мастацтве. З С. у беларусаў (асаблiва на Палессi) звязаныя шматлiкiя паверi. Нельга, напрыклад, высякаць С., па куль ён сам не засохне, iначай чала век можа памерцi (в. Залатуха Ка лiнкавiцкага рна). Каб добра завязвалiся плады, у калядную ноч трэба было босым хадзiць у С. С., якi позна зацвiў, прадказваў смерць гас падарам. У некаторых мясцiнах смерць гаспадара цi гаспадынi па вiнна была кампенсавацца высечкай дрэваў (грушы цi яблынi) у C. (в. Жа хавiчы Мазырскага рна). У Заход нiм Палессi вядомы вясельны кара вайС. каравай, упрыгожаны галiнкамi садовых дрэў i плотам з паперы (сувязь з iдэяй пладароддзя) (в. Забаллоце Маларыцкага рна). Вя дома паданне, што ў Ваўкавыску Мiндоўг пабудаваў замак i побач з iм быў чароўны С., прарэзаны шмат лiкiмi каналамi.