Интересные ссылки

Сава

У вераваннях беларусаў праз свае драпежныя схiльнасцi ды начны лад жыцця належыць да дэманiчных iстот, да птушак iншасвету (параўн.: «Сава не родзiць сакала, а такога чор та, як сама»; «Дзе сава i сыч, там носу не тыч»). У фармаваннi такiх уяўлен няў сваю ролю адыграў i рабы («Сава мая рабая, крыллi твае тупыя»), жоў ташэры колер яе перя, якi ў трады цыйным успрыманнi апiсвае хта нiчнае, замагiльнае царства. С., паколькi яна жыла ў мiфiчнай лясной прасторы, куды адсылалiся хваробы i нячысцiкi, сама стала асацыявацца з хваробамi i смерцю. Яе зяўленне ў вёсцы ўспрымалася як вестка з таго свету, прычым вельмі кепская, бо крык С. над хатай прадказваў самыя роз ныя няшчасцi i беды, а крык «Астань сама!» цi «Сховай» вяшчаў нябожчы ка. Успрыманне С. як птушкi ведаў i мудрасцi мае асновай тое ж далучэн не яе да локусаў iншасвету, да душаў продкаў, якiя i былi крынiцай iнфармацыi. С. выступае i сiмвалам драпежнасцi, а то i вядзьмарства («Кiдаецца на людзей, як сава», «Ведзьма ты кiеўская, сава дурная»). Начное паляванне, цiхi палёт на мяккiх крылах, незвычайныя крыкi, падобныя на плач дзiцяцi, дзённая бездапаможнасць усё гэта жывіла народныя ўяўленні пра С. Менавiта судачыненне С. з прод камi ў кантэксце архаiчнай iдэi пера сялення душаў тлумачыць вераваннi беларусаў, згодна з якiмi крык савы «Спавiй» або «Пiiлiп» вяшчуе на раджэнне гаспадыняй дзiцяцi. Калi каля чыйго жытла чулiся крыкi С. «Куга, куга!» гэта сведчыла пра цяжарнасць жанчыны або пароснасць свiннi, калi крык чуўся блiжэй да хля ва. У некаторых мясцiнах крыку С. надаваўся злавесны сэнс. Так, М. Я. Нiкiфароўскi занатаваў павере на Вiцебшчыне, што калi С. крычыць працягла «Кугууу!», наследуючы заечы крык i так падманьваючы да сябе зайца, то гэтым яна пацвярджае цяжарнасць маладухi, але ў той самы час прадракае, што цяжарнасць скон чыцца або выкiдам, або нараджэннем мёртвага дзiцяцi. Вiдаць, дачыненне С. да тагасветных сiлаў паўплывала на разуменне такiх крыкаў як прад казання зяўлення пазашлюбнага дзiцяцi (параўн. называнне нагуляна га дзiцяцi Багданам дадзеным Бо гам, а ва ўкраiнскiх паданнях у пуга ча нават перасяляецца душа памерлага нехрышчонага немаўляцi). У жнiўнай песнi («Сава разгулялася // У крапiву схавалася») упамiнанне С. у крапiве не выпадковае, а мi фалагiчна матываванае, калi ўлiчыць, што як С., так i крапiве ўласцiва ярка выражаная жаночая сiмволiка, пры чым з негатыўнай канатацыяй (узга даем, што ў крапiве знаходзяць дзя цей, але толькi пазашлюбных крапiўнiкаў). Для С. характэрна шлюбнаэратычная сiмволiка. На Беларусi вядомы вясельны звычай перад прыездам маладых са шлюбу займаць месца за сталом жанчынамi, адна з якiх пераапранута як найбольш камiчна «маладой», iншая «мала дым», астатнiя без пераапранання сядзяць сваццямi. На Брэстчыне та кую «маладую» называюць С. з са вянятамi. Сапраўдныя сваты рознымi спосабамi выганяюць «саву» зза ста ла, нават падпальваюць на ёй кудзе лю (магчыма, адсюль выраз «сава сма леная»), потым адкупляюцца. Савiная грамадка потым дапускае розныя бяс чынствы груба эратычнага характа ру, нападаючы на дарослых мужчын. У казачных i лiрычнапесенных сюжэтах, а таксама ва ўстойлiвых адзiнках мовы С. падаецца як клапатлiвая мацi, але ўдава («жыццё ўдавiнае савiнае»). Будучы раней голай, С. атрымала сваё пере, калi сцерагла верабя. Вiдаць, з той жа этыялагiчнай легендай генетычна звязаныя вядомыя песнi з сюжэтнай лiнiяй: «Наварыў верабей пiва, зазваў пташак на дзiва, аднае савы не па зваў», «На беднага верабя пала сава з лесу». Акрамя таго, у народзе казалi, што Бог некалi пераставiў С. вочы на кацiныя ды нават памяняў iм галовы. Не выключана ў дадзеным выпадку i рэальная аснова такiх вераванняў, бо С. знiшчаюць мышэй, за што iх на зываюць «ляснымi кошкамi». Тым часам як старажытныя грэкі i рымляне С. лiчылі птушкаю, пры свечанай багiніграмоўнiцы Атэне, а французы называлі яе вялiкiм або ма лым герцагам, беларусы бачылi ў ёй «нейкае дзiва», чымсьцi падобнае на птушку i нечым на чалавека. Сяляне ў паданнях абулi гэтае «цудастварэн не ў лапцi i павялi да пана». С. калi i не зусiм ведзьма, то шкод нiца i драпежнiца. Нават савiнае пере нельга было класцi ў падушку, бо яно скруцiць курынае цi гусінае пере ў цвёрдыя скруткi, сапсуе падушку. У беларускай дзiцячай песеньцы С. параўноўваецца з ведзьмай: «Пашла сава па лесу, // Паляцела да бесу, // Со вушку злапалi, // Як ведзьму, звязалi». Забароны забiваць С., вiдаць, не iснавала, савiныя чучалы часта су стракаліся ў сялянскiх хатах, што сведчыць пра адпуджвальную ўласцiвасць С. ад нячыстай сiлы. Як i ў iншых выпадках, незвычайныя ўласцiвасцi С. тлумачацца яе пахо джаннем: некалi яна была чалавекам, вiдаць, жанчынай, нават анёлам, але за пэўную правiну пакараная Богам. Яе звычка хавацца днём, бо днём яна кепска бачыць, тлумачыцца тым, што некалi яна была голай, папрасiла, па зычыла ў птушак па аднаму пёрку, каб апрануцца (ад таго i пере ў яе такое рознае), ды не аддала пазыча нае. Таму калi птушкi ўбачаць С., то пачынаюць яе бязлiтасна дзерцi, адбiраючы сваё пере.