Интересные ссылки

Сабака

Вартоўныя здольнасці, ро зум і самаадданасць С. знайшлі сваё адлюстраванне ў паданнях пра пахо джанне чалавека. Бог, стварыўшы ча лавека, робіць С. вартаўніком апош няга. Але Бог стварыў С. без поўсцi, голым, таму дябал, напусціўшы на яго холаду, змог дабрацца да чалаве ка і нашкодзіць яму. Пасля гэтага зда рэння Бог дае поўсць С.; паводле іншых крыніцаў сам дябал дае С. ягонае прыроднае адзенне ў абмен на подступ да чалавека. Гэтым, дарэчы, тлумачыцца забарона на прысутнасць С. у царкве. У той жа час С. зяўляец ца вартаўніком свету памерлых, што знаходзіць сваё шырокае адлюстра ванне ў індаеўрапейскай міфалогіі. Узгадаем грэцкага Кербера, ведыйска га Сараму, паляўнічага С. Iндры, чые дзеці ахоўваюць шлях у царства Ямы. У адным з вышэйзгаданых беларускіх паданняў Бог дае двух С. смерці для аховы разам чалавека і выраю. Наагул сувязі С. з Богам (вышэй шым светам) даволі пашыраныя і ўстойлівыя. Вядомае паданне распа вядае пра зяўленне маленькага кола са ў жыце наступным чынам. Некалі каласы былі вялікія, велічынёю як звычайнае сцябло. Але адна лянівая жняя не хацела важдацца з велізар нымі калоссямі, і Бог у помсту пачаў змяншаць каласы. Гэта ўбачыў С. і вымаліў у Бога «коласу, хоць на са- баччу долю». Тут С. выконвае і сваю вартоўную функцыю. У «Легендзе пра хлебны колас» Бог за непаважлівае стаўленне да хлеба пачаў абрываць колас знiзу ўверх, i толькi С. папрасiў пакiнуць на яго долю верх коласа. Таму палешукi раяць «сеўшы за стол, першы кавалак даць С., каб не забы ваць, праз чыю ласку жывём». Бела русы захавалi i рэшткi культу С. у тра дыцыi Стаўроўскiх дзядоў памiнак у гонар сабак волатакнязя Бая/Боя, якiх клiкалi Стаўры i Гаўры. С. можа сімвалізаваць багацце ў хаце (багаты брат, не знайшоўшы на Купалле скарб, кінуў ад злосці ў вак но беднага брата дохлага С., які пе ратварыўся ў сапраўдны скарб). Разнастайныя сувязі С. з ваўком, ад якога першы зберагае статак. Да чыненні гэтых двух персанажаў мо гуць быць дыяметральна працілег лымі: ад сяброўства да лютай «вайны», калі за ваўкоў павінны зас тупіцца іх гаспадар у выглядзе сівога старога. С. у беларусаў надзяляўся здоль насцю прадбачыць лёс i прадказваць будучыню. Па яго паводзiнах мер кавалi не толькi пра надворе, прыезд гасцей, але i пра ўмяшанне ў свет лю дзей «таго» свету: калi С. выў, апусцiўшы галаву, гэта прадвяшчала чыюсьцi смерць, задраўшы морду пажар ды iншыя няшчасцi. С. адрознiвае сярод насельнiкаў нячыс тую сiлу i здольны адагнаць яе ад ся лiбы. У беларускай былiчцы С. будзiць гаспадара якраз у той момант, калi да яго наблiжаецца чорт. Ноччу, адчуў шы небяспеку, С. сваiм брэхам прага няе нячыстую сiлу. Калi прападаў С., яго «клiкалi» такiм чынам: маленькае дзiця лезе спачатку ў печ, а затым прабiраецца ў комiн i там тры разы гукае яго. Менавiта так звярталiся i да нячыстай сiлы або нябожчыкаў. Забаранялася доўга трымаць С. у хаце i лашчыць яго там, бо гэтым будуць абражаныя пры- сутныя анёлы. I тут маем про цiпастаўленне, дзе С. адыходзiць да адмоўнага полюса. Iснуе шэраг паве дамленняў пра непасрэднае абароч ванне ў С. (падкрэслена чорнага) чор та або чараўнiка. Дарэчы, чорнага С. выганялi з хаты ў час навальнiцы, ба ючыся, каб у яго (чорта) не «страль нуў» Пярун. Пярэпалах ад С. лiчыўся самым небяспечным для дзiцяцi. Ва ўсiх гэтых выпадках С. увасабляе са бой або тагасветную iстоту, або чала века, калi той туды перамяшчаўся (ча радзея, нябожчыка). Iначай кажучы, прадстаўнiкi іншай прасторы, перася каючы мяжу, набывалi аблічча С. i такiм чынам маглi як напалохаць, так i прынесцi пэўную iнфармацыю. Дзяў чаты на ростанях цi на сметнiку прыслухоўвалiся да брэху С. i меркавалi, з якога боку да iх прыедуць сваты. С. як вястун выступае i ў вары янце варажбы, калi ўдзельнiцы раскладалi свае аладкi на парозе i сачылi, чыю першую ён ухопiць. Вiда вочна, усе гэтыя рытуалы адбывалiся на мяжы, i зяўленне тут С.вешчуна сведчыць на карысць яго сувязi з сак ральнай тагасветнай прасторай. (Важная i мужчынская сiмволiка гэ тай жывёлiны, параўн. павере: «са бака дзеўку ўкусiць чакай сватоў».) З другога боку, С. як медыятар сва- бодна перамяшчаецца i ў зваротным кiрунку «адносiць» на той свет хва робы (параўн. формулу: «лякi на саба кi», звычай аддаваць С. ежу пасля хво рага дзiцяцi ды iнш.), выступае ў ролi ахвяры ў часе пабудовы хаты цi за- кладцы млына. Застаецца падкрэслiць, што свой С. успрымаўся пераважна станоўча, трывогу цi падазрэнне выклiкаў чужы цi той, што сустрэўся за мяжой свай го паселiшча, у абліччы якога i магла хавацца нячыстая сiла.